19 красавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы правёў сустрэчу з Ангелай Мэркель

Прэзідэнт Польшчы правёў сустрэчу з Ангелай Мэркель
ФОТА: PAP/J.TURCZYK

Канцлерка Нямеччыны і Анджэй Дуда выказаліся за захаванне адзінства Еўразвязу.

Польшча і Нямеччына будуць разам дзейнічаць на карысць захавання адзінства ў Еўрапейскім Звязе, а таксама ўмацавання еўрапейскай інтэграцыі, паведамляе «Радыё Польшча».

На тэму актуальных еўрапейскіх і глабальных праблем, а таксама двухбаковых стасункаў на сустрэчы ў Варшаве ў панядзелак увечары, 19 сакавіка, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда гутарыў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Федэральная канцлерка наведала Польшчу з рабочым візітам, падчас якога яна таксама правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім.

Як паведаміў кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы міністр Кшыштаф Шчэрскі, лідары Польшчы і Нямеччыны абмеркавалі асноўныя праблемы бяспекі ў свеце, а таксама ў Еўропе. Асаблівая ўвага была ўдзеленая пытанням еўраатлантычнага супрацоўніцтва і будучага ЕЗ, у тым ліку еўрапейскай палітыцы абароны, міграцыйнай палітыцы, а таксама эканамічным дачыненням ЕЗ і ЗША. Як паведаміў міністр Кшыштаф Шчэрскі, Польшча і Нямеччына выступаюць супраць пратэкцыянізму ў міжнародным гандлі і ўважаюць за прыярытэт абарону свабоднага рынку. На сустрэчы ў Варшаве Анджэй Дуда і Ангела Мэркель таксама закранулі пытанні энэргетычнай бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках