19 красавiка 2024, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларуская Народная Рэспубліка ў колеры

Фотафакт: Беларуская Народная Рэспубліка ў колеры

Як выглядалі б вызначальныя для незалежнасці Беларусі падзеі вачыма сучаснага фатографа.

Да 100-годдзя БНР "Белсат" сабраў здымкі, якія сталі сведкамі тых падзей. А як яны выглядалі б у колеры?

Усебеларускі з'езд 1917 года.

Бел-чырвона-белы сцяг над будынкам народнага сакратарыята БНР (былы дом губернатара). Менск, 1918 год.

Народны сакратарыят БНР (няпоўны склад). Злева направа: сядзяць - А. Бурбіс, Я. Серада, Я. Варонка, В. Захарка. Стаяць - А.Смоліч, П. Крачэўскі, К. Езавітаў, А. Аўсяннікаў, Л. Заяц.

Са слоў даследчыка гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі Анатоля Сідарэвіча, здымак быў зроблены ў 1918 годзе ў Менску. Аўтар фота і дакладнае месца фатаграфавання дагэтуль невядомыя.

Першая публікацыя знакамітага фота адбылася ў сакавіку 1990 года ў нулявым выпуску газеты «Свабода».

Паштоўка 1917 года. На паштоўцы Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа.

Губернатарская вуліца, Менск, 1918. Цяпер гэта вуліца Леніна.

Электратэатр «Эдэн» на Захар'еўскай вуліцы, цяпер тут універсам «Цэнтральны».

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі апублікавала унікальнае фота консульства БНР у Канстанцінопалі, цяперашнім Стамбуле (Турцыя), зробленае імаверна ў 1921 годзе.

На фатаграфіі консул Іван Ермачэнка з сакратаром.

Колеры некаторых дэталяў могуць не адпавядаць гістарычнай рэчаіснасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках