19 красавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможца прэстыжных гонак у Арызоне прысвяціў свой поспех юбілею БНР

2
Пераможца прэстыжных гонак у Арызоне прысвяціў свой поспех юбілею БНР

Канадзец беларускага паходжання перамог у трохдзённых спаборніцтвах.

Канадскі велагоншчык беларускага паходжання Антон Верабей перамог у прэстыжных гонках «Tucson Bicycle Classic» у Арызоне. Сваю перамогу ён прысвяціў 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР, паведамляе «Радыё Свабода».

У трохдзённай гонцы «Tucson Bicycle Classic» сёлета ўзялі ўдзел амаль паўтысячы велагоншчыкаў з ЗША, Мексікі і Канады.

Ураджэнец Менска Антон Верабей выступае ў створанай ім разам з сябрамі камандзе «Toronto Hustle». За некалькі месяцаў пасля стварэння яна стала мацнейшай у Антарыё.

Перамогу ў 2-м этапе, і 2-е месца ў агульным заліку ў гонках Антон Верабей прысвяціў стагоддзю БНР.

«25 сакавіка - вельмі важная дата для беларусаў, і асабліва для тых, хто пакінуў краіну і жыве за мяжой. І для тых, хто на радзіме, і памятае сваю спадчыну пасля некалькіх пакаленняў прыгнёту і дыктатуры. Гэта 100-гадовы юбілей барацьбы за свабоду народа Беларусі. Як доўга мы будзем памятаць і змагацца, так доўга будзе жыць дух Беларусі і надзея здабыць свабоду зноўку», - напісаў Антон Верабей у сваім Фэйсбуку.

Антону 32 гады. Ён жыве ў Канадзе. У Таронта Антон скончыў ландшафтную архітэктуру і выдатна малюе. Напісаны ім абраз Кірылы Тураўскага ўпрыгожвае алтар беларускай царквы сталіцы Антарыё.

Беларус узыходзіў на подыум у 24-часовых гонках у сольным разрадзе ў горным ровары. Прадстаўляў Канаду ў спаборніцтве найлепшых гоншчыкаў свету ў гонках «Spring Challenge». Летась Антон перамог на этапе ў міжнароднай гонцы ў Коста-Рыцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках