25 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя хатнія сродкі для стабілізацыі ціску

8
Названы найлепшыя хатнія сродкі для стабілізацыі ціску

Гэтыя хатнія сродкі дапамогуць вылечыць гіпертанію.

Падвышаны ціск патрабуе сур'ёзнага стаўлення і адэкватнага лячэння. Нароўні з медыкаментозным лячэннем можна ўжываць і правераныя часам хатнія сродкі для прафілактыкі і лячэння гіпертаніі, піша healthinfo.ua.

Рэцэпт 1

Адвар журавін: 2 шклянкі раздушаных журавін змяшаць з 0,5 шклянкі цукру і 1 шклянкай вады, давесці да кіпення, астудзіць, працадзіць. Піць па 0,5 шклянкі 3 разы на дзень.

Рэцэпт 2

Журавіны (1 кг) змяшаць з цукрам (1 кг) і прымаць па 1 сталовай лыжцы 3 разы на дзень за 30 хвілін да ежы.

Рэцэпт 3

Ягады чарніц: 4 чайныя лыжкі сушаных пладоў заліць 1 шклянкай вады. Настойваць цягам 8 гадзін. Піць на працягу дня замест гарбаты.

Рэцэпт 4

Настой травы баркуну лекавага: 1 чайную лыжку травы заліць 1 шклянкай кіпячонай вады пакаёвай тэмпературы, настойваць на працягу 2 гадзін, працадзіць. Піць па 0,5 шклянкі 2-3 разы на дзень.

Рэцэпт 5

Настой пладоў рабіны звычайнай: 1 сталовую лыжку пладоў заліць 1 шклянкай кіпеню, настойваць да астуджэння, працадзіць. Піць па 0,3 шклянкі 3 разы на дзень.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках