19 красавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан: У атручванні Скрыпаля вінаватыя не РФ і яе жыхары, а Пуцін і Крэмль

9
Джонсан: У атручванні Скрыпаля вінаватыя не РФ і яе жыхары, а Пуцін і Крэмль
Барыс Джонсан

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі заявіў, што ўважае адказным за гэта злачынства Пуціна.

У атручванні былога двайнога агента Сяргея Скрыпаля вінаватыя не Расея і яе жыхары, а Пуцін і Крэмль, заявіў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан у эксклюзіўным інтэрв'ю праграме DW «Немцова.Интервью», якое цалкам будзе апублікаванае ў аўторак, 20 сакавіка.

«Я думаю, што вельмі важна паказаць, што вінаватымі таго, што адбылося не з'яўляюцца ні жыхары Расеі, ні Расея. У нас няма сваркі з Расеяй», - заявіў ён, дадаўшы, што лічыць адказным за гэта злачынства Уладзіміра Пуціна.

Са слоў Джонсана, менавіта атручванне Аляксандра Літвіненкі, а таксама непрыстойныя паводзіны прадстаўнікоў Крамля пасля выступу прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй у парламенце пераканалі яго ў вінаватасці Крамля. «Мы не атрымалі адказу (пра атрутнае рэчыва «Навічок»- Рэд.). Толькі ўбачылі масу сатырычных твітаў і троллінга», - заявіў ён.

Крамлю варта вызначыцца з версіяй пра існаванне «Навічка», мяркуе кіраўнік брытанскага МЗС. «У адной заяве нам кажуць, што ніколі не выраблялі «Навічок». У іншай сцвярджаецца, што яны выраблялі яго, але ўсе запасы былі знішчаныя. У трэцяй гаворыцца: так, усе запасы знішчаныя, за выключэннем пэўнай колькасці, якая магла патрапіць у такія краіны, як Швецыя, Чэхія, Славакія, ЗША, і, можа быць, Вялікабрытанія», - паведаміў ён.

Джонсан таксама адзначыў павелічэнне міжнароднай салідарнасці і больш глыбокае разуменне «такіх паводзін, якія адрозніваюць Расею апошнія гады». Гэта, з ягоных слоў, адрознівае справу Скрыпаля ад гісторыі з забойствам Аляксандра Літвіненкі. Як зазначыў кіраўнік еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства, «за агульным сталом з лідарамі іншых еўрапейскіх краін у Брусэлі не знайшлося практычна нікога, хто прама ці ўскосна не сутыкнуўся з варожымі паводзінамі або падрыўной актыўнасцю» Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках