25 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой барацьбы з дэкрэтам аб «дармаедах» - просты народ

2
Герой барацьбы з дэкрэтам аб «дармаедах» - просты народ

Выйшаў фотаальбом, прысвечаны масавым акцыям пратэсту 2017 года.

21 сакавіка праваабаронцы «Вясны» прэзентавалі фотаальбом, прысвечаны масавым пратэстам 2017-га года, паведамляе сайт palitviazni.info.

Фотакніга распавядае пра гучныя падзеі, якія адбываліся ў грамадска-палітычным жыцці вясной мінулага года.

«Не першы раз у нашай гісторыі вясна «гарачая», бо менавіта ў гэты час праводзяцца буйныя дэмакратычныя акцыі, - распавяла рэдактарка кнігі Алена Лапцёнак. - У мінулым годзе менавіта дэкрэт аб «дармаедах» стаў той нагодай, каб ва ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту. Героем нашага фотаальбома з'яўляецца просты народ. Людзі, якія прыйшлі на гэтыя акцыі».

У выданне ўвайшло блізу 200 аўтарскіх здымкаў, а таксама фотаздымкі з адкрытых крыніц. Фотаальбом выдадзены на дзвюх мовах: збольшага зроблены на беларускай, а ў канцы ёсць пераклад подпісаў на ангельскую.

«Асноўныя вехі адлюстраваныя ў гэтым альбоме, і я спадзяюся, што дзякуючы выдатнай працы фатографаў, гэтая кніга не будзе сумнай», - сказаў у час прэзентацыі кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках