25 красавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явіліся плакаты, прысвечаныя БНР

У цэнтры Менска з'явіліся плакаты, прысвечаныя БНР

Плакаты змяшчаюць кароткія звесткі пра 25-га сакавіка 1918 году.

21 сакавіка актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» распаўсюдзілі інфармацыйныя плакаты, прысвечаныя 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, піша «Новы час».

Плакаты былі размешчаныя на рэкламных афішах у папулярных грамадскіх месцах у цэнтры беларускай сталіцы.

«З дапамогай гэтай акцыі мы хочам падвысіць увагу грамадства да важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны - 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі! Упэўненыя, што папулярызаваць нашыя каштоўнасці варта не толькі праз інтэрнэт, але і праз візуальны кантакт з дапамогай друкаваных матэрыялаў. Плакаты змяшчаюць кароткія звесткі пра падзеі 25 сакавіка 1918 года», - адзначае кіраўніцтва «Альтэрнатывы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках