24 красавiка 2024, Серада, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Максакава: Ва Украіне жывецца вольна

2
Марыя Максакава: Ва Украіне жывецца вольна
МАРЫЯ МАКСАКАВА
ФОТА: DPA

Расейская оперная спявачка - пра следства паводле справы Дзяніса Вароненкава, пра жыццё ва Украіне і пра сваю творчасць.

Праз год пасля трагічнай загубы свайго мужа ў Кіеве оперная спявачка Марыя Максакава знайшла ў сабе сілы не толькі жыць, але і выйсці на новыя ўзроўні творчасці, піша «Нямецкая хваля». Спявачка, якая жыве ва Украіне, вучыць украінскую мову, актыўна працуе над новымі ролямі ў тэатрах і запісвае экспэрыментальны альбом. Ва Украіну Максакава, якая раней была дэпутаткай Дзярждумы РФ і знаходзілася ў партыі "Адзіная Расія" (ЕР)", і ейны муж - таксама экс-дэпутат Дзярждумы - Дзяніс Вараненкаў пераехалі ў 2016 годзе. 23 сакавіка 2017 года Вараненка быў смяротна паранены некалькімі стрэламі ва ўпор у цэнтры Кіева.

Пра сваё новае жыццё Марыя Максакава распавяла ў інтэрв'ю.

- Як вы ацэньваеце вынікі следства паводле справы аб забойстве вашага мужа?

- Украінскімі праваахоўнікамі была праведзеная каласальная праца, якая напэўна ўвойдзе ў падручнікі крыміналістыкі, бо раскрыццё замоўнага забойства здараецца вельмі рэдка. Як бы мне ні хацелася паверыць у іншую версію забойства, больш, так бы мовіць, мяккую, дадзеныя мне асабіста довады не даюць падстаў сумнявацца ў матэрыялах следства.

- Ці ёсць у вас надзея на тое, што выканаўцы і арганізатары гэтага злачынства панясуць заслужанае пакаранне?

- Забойства майго мужа раскрытае па гарачых слядах. І наконт пакарання для выканаўцаў і замоўцаў я не сумняваюся.

- Расейскія СМІ папракаюць вас у супярэчлівых заявах аб датычнасці да смерці Дзяніса Вароненкава вашага былога грамадзянскага мужа Цюрына. З іх слоў, вы звярталіся да яго па дапамогу ўжо пасля ўчынення забойства ў Кіеве. Што вы можаце сказаць у адказ на гэтыя папрокі?

- З моманту майго пераезду ва Украіну расейскія СМІ папракалі мяне ва ўсіх мажлівых і неймаверных рэчах выключна на падставе ўласнай перакручанай фантазіі. У хлусні кожны абмежаваны толькі ўласнай сумленнем, іншая рэч праўда - яна заўсёды адна і абмежаваная сама сабой.

А мая версія аб замоўцах забойства ані не змянілася. Я з самага першага дня звязвала расправу над Дзянісам з ягонай прафесійнай дзейнасцю і ўдзелам у расследаванні афёр у вышэйшых эшалонах ФСБ. У інфармацыю аб датычнасці да арганізацыі забойства Цюрына я да апошняга моманту старалася не верыць - усё ж ад гэтага чалавека я нарадзіла дваіх дзяцей. Я шмат дапамагала яму ў жыцці і лічыла, што нават калі да яго звернуцца з такой прапановай, ён адмовіцца яе выконваць. На жаль, ён выбраў іншае і сумясціў "прыемнае з карысным".

- Як вы паставіліся да забароны ўкраінскіх уладаў вам асабіста і ўсім расейцам прагаласаваць ва Украіне на выбарах прэзідэнта Расеі 18 сакавіка?

- Я не засмуцілася.

- Ці кантактавалі вы са сваімі калегамі з Расеі? Якія іх настроі пры цяперашнім рэжыме, і наколькі яны напраўду падобныя або адрозныя ад выявы, якую падае расейская прэса?

- Жыццё паказала, што з велізарнай колькасці знаёмых , якія атачалі мяне, сяброў вельмі мала. Вось з імі я і камунікую. Гэта вельмі разважлівыя і разумныя людзі, здольныя адрозніваць рэальнасць ад тэлесэжэтаў.

- Як вам жывецца ва Украіне? Што вам тут падабаецца і што не падабаецца?

- Жывецца добра і свабодна. Мне не стае толькі Дзяніса. І, вядома, па старэйшых дзецях сумую.

- У вас ужо ёсць досвед не толькі выканання музычных твораў на ўкраінскай мове, але і правядзення на ёй інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу НТВ. Наколькі лёгка даецца вам вывучэнне ўкраінскай мовы, і чаму наогул вы надумалі ёй авалодаць?

- Мне заўсёды цікава даведвацца і спазнаваць новую культуру, а, вывучыўшы мову, глыбей пранікаеш у яе сутнасць, лепш адчуваеш іншы народ. Украінская мова вельмі музычная, пявучая. Жывучы ў Расеі, я часта выконвала на канцэртах творы на ўкраінскай мове - бо гэта прыгожа! Ды і не толькі я. Фактычна, у кожнага вядомага выканаўцы ёсць у рэпертуары некалькі твораў на ўкраінскай мове. І акрамя таго, я думаю лепш, каб словы падзякі Украіне гучалі на ўкраінскай мове?

- Наколькі вам удаецца рэалізаваць сябе ў мастацтве ў гэты ваш украінскі перыяд жыцця?

- Мінулы год, безумоўна, быў вельмі цяжкім для мяне. Цяпер паступова мой жыццёвы тэмп паскараецца, пераходзячы ў звышгукавым.

- Ці азначае гэта, што ў вас вялікія творчыя планы на найбліжэйшую будучыню?

- Зараз я ўдзельнічаю ў пастаноўцы оперы "Атэла" ў Харкаўскім нацыянальным оперным тэатры, далей паводле плану праца ў оперных тэатрах - Кіева, Львова і Дняпро, серыя канцэртаў ва Украіне, удзел у некаторых фестывалях і ў якасці выканаўцы, і ў якасці сябра журы. Распрацоўваюцца яшчэ некалькі праектаў у новым для мяне амплуа. Так што, як той казаў - сачыце за анонсамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках