24 красавiка 2024, Серада, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Косава прагаласаваў за дэмаркацыю мяжы з Чарнагорыяй

Парламент Косава прагаласаваў за дэмаркацыю мяжы з Чарнагорыяй

Шэраг дэпутатаў спрабаваў перашкодзіць галасаванню, кідаючы шашкі са слёзацечным газам.

21 сакавіка парламент Косава прагаласаваў за ратыфікацыю Дамовы аб дэмаркацыі мяжы з Чарнагорыяй, нягледзячы на спробы апазіцыі сарваць галасаванне. Аб гэтым паведамляецца на сайце парламента.

Дамову падтрымалі 80 дэпутатаў з 120, 11 выказаліся супраць.

Шэраг дэпутатаў спрабавалі перашкодзіць галасаванню, кідаючы шашкі са слёзацечным газам. Пасля чаго парламентарыям даводзілася пакідаць залу.

Зацвярджэнне пагаднення аб мяжы з'яўляецца асноўнай умовай для атрымання Косава бязвізавага рэжыму з Еўразвязам. Аднак апазіцыя выступала супраць - на іх думку, такім чынам Косава неправамерна аддасць Чарнагорыі блізу 8 тысяч гектараў сваёй тэрыторыі.

Рэспубліка Косава раней ўваходзіла ў склад Югаславіі (пазней Сербіі). У 1991 годзе Прышціна абвясціла аб стварэнні незалежнай рэспублікі, у выніку ў краіне пачаліся сутыкненні паміж прыхільнікамі аддзялення і ўрадавымі сіламі. У 1999 годзе ў Косава быў уведзены вайсковы кантынгент NАТО, а краіна перайшла пад кіраванне ААН.

Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў 2008 годзе і была прызнаная ў 110 краінах свету. 83 дзяржавы, у тым ліку Сербія і Украіна, адмаўляюць статус рэспублікі. Кітай і Расея як сталыя чальцы Рады Бяспекі блакуюць уступленне Косава ў ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках