26 красавiка 2024, Пятніца, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перанеслі адкрыццё мемарыяльнай дошкі да 100-годдзя БНР

9
У Менску перанеслі адкрыццё мемарыяльнай дошкі да 100-годдзя БНР
Фота: «Радыё Свабода»

Дошку на доме братоў Луцкевічаў усталююць пасля 25 сакавіка.

Мемарыяльная шыльда ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР, якую плануюць усталяваць на доме на вуліцы Валадарскага, 9, дзе была падпісаная Трэцяя Устаўная грамата, гатовая да мантажу.

Усталяваць яе меркавалі напярэдадні 25 сакавіка, але гарадскія ўлады не паспяваюць узгадніць, паведамляе «Радыё Свабода».

Як кажа старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, які звяртаўся ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць усталяванне дошкі, улады не супраць.

«Менгарвыканкам яшчэ не прыняў фармальнай пастановы: вусна усё ў норме, але з чыста тэхнічных прычын не было яшчэ паседжання», - кажа Сітніца.

Паводле ягоных слоў, адкрыццё дошкі анансавалі занадта рана - да заканчэння адпаведных працэдур і атрымання дазволу на мерапрыемства.

Адпаведныя пасяджэнні звычайна праходзяць па чацвяргах, але раней іх не маглі арганізаваць, бо старшыня Менгарвыканкама быў у ад'ездзе. Пасяджэнне адбудзецца 22 або 23 сакавіка - улады папрасілі перанесці адкрыццё дошкі на наступны тыдзень.

«Я не бачу ў гэтым вялікай праблемы, - кажа Сітніца. - Спачатку прымаецца пастанова ўладаў, якія дазваляюць усталяваць дошку, затым аўтары павінны паказаць макет дошкі гарадской мастацкай радзе, якая дае выснову аб тым, што не мае пярэчанняў супраць эскізу і месцы, і пасля ўзгаднення гэтая дошка выконваецца ў матэрыяле. Нарэшце, падаецца заяўка на адкрыццё ў пэўны час.

Так рабілася, калі рыхтавалі мемарыяльны знак на месцы дамоў братоў Луцкевічаў, тады не ўзнікла ніякіх праблем, бо загадзя было ўзгоднена месца, эскіз, а потым час адкрыцця.

Я атрымаў ліст ад гарадскіх уладаў, дзе напісана: «Са свайго боку паведамляем аб адсутнасці прынцыповых пярэчанняў да правядзення масавага мерапрыемства пры ўмове выканання ўсіх працэдур».

Фота: «Радыё Свабода»

Сітніца дадае, што пасля 25 сакавіка будуць праходзіць розныя мерапрыемствы і выставы, прысвечаныя БНР. Ён перакананы, што дошку прымацуюць і адкрыюць на наступным тыдні, падкрэсліўшы, што адкрыццё пераносіцца не на «нявызначаны тэрмін», а менавіта на наступны тыдзень.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках