19 красавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжскі тэлеканал паказаў гумарыстычнае шоў пра Беларусь

1
Нарвэжскі тэлеканал паказаў гумарыстычнае шоў пра Беларусь

У закадравых каментарах акторы неаднаразова выказваліся пра гасціннасць беларусаў.

Тэлеканал NRK паказаў гумарыстычнае шоў пра падарожжа нарвэжскіх комікаў Айстэна Бахэ і Рунэ Гокстада з Фінляндыі ў Турцыю на старой яхце. Дзве часткі папулярнай перадачы Team Bachstad здымалі ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра падарожжа нарвэжцаў па Дняпры СМІ паведамлялі ў мінулым годзе ў верасні.

Айстэн Бахэ і Рунэ Гокстад разам з аматарам гісторыі Торы Мент’ярві пачалі сваё падарожжа ў Фінляндыі. Праз Расею, Беларусь і Украіну яны плылі ў Стамбул.

Усе свае прыгоды комікі здымалі на відэакамеру. У выніку атрымалася шэсць паўгадзінных частак, а падзеі ў 3 і 4-й з іх адбываюцца ў Беларусі. Комікі распавялі нарвэжскім гледачам пра Беларусь, Менск і ўспомнілі пра «апошняга дыктатара Еўропы». Нарвэжцы паказалі сцэны выратавання іх старой яхты супрацоўнікамі МНС, беларускае застолле, закупы на базары, наведванне Воршы, Шклова, Рагачова, распавялі пра страты Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны і наведалі лазню.

У закадравы каментарах комікі неаднаразова выказваліся пра гасціннасці беларусаў і незвычайную увагу да іх з боку мясцовых. Падчас адной з аперацый па выратаванні яхты яны налічылі на беразе дзве здымачныя групы тэлеканалаў і 22 чалавекі.

«Нашае шоў атрымала вельмі добры рэйтынг праглядаў і пазітыўны водгук публікі. Гледачы былі ў захапленні, што мы сустрэлі ў Беларусі столькі выдатных людзей, якія нам дапамаглі. Нас усюды хацелі карміць, прапаноўвалі гарэлку на сняданак. Мы б хацелі яшчэ раз падзякаваць за неверагодную гасціннасць і дапамогу ад людзей, якіх мы сустрэлі ў Беларусі», - сказаў Свабодзе Айстэйн Бахэ.

Айстэн Бахэ і Рунэ Гокстад - гэта папулярныя комікі нарвэжскай тэлерадыёкампаніі NRK. Яны вядуць уласныя перадачы з канца 1980-ых. Іх шоў збіраюць мільённую аўдыторыю. Апошні супольны праект комікаў - перадача Team Bachstad. Гэта гумарыстычная серыя аб падарожжы вакол свету. Пасля Паўднёвай Амерыкі, Кітая, Індыі, Манголіі, Камбоджы, а цяпер і Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках