19 красавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

National Geographic: У Індыі пабудуюць самую вялікую статую на свеце

7
National Geographic: У Індыі пабудуюць самую вялікую статую на свеце

Кошт помніка ацэньваецца на 320 мільёнаў даляраў.

У Індыі сканчаецца будаўніцтва статуі, якая стане самай высокай у гісторыі чалавецтва. Помнік прысвечаны змагару за незалежнасць краіны, лідару Індыйскага нацыянальнага кангрэса Валабхаі Патэлю, піша часопіс «Дылетант» са спасылкай на National Geographic.

Манумент узводзяць пасярэдзіне штучнага возера, недалёка ад горада Вардадара ў штаце Гуджарат. Скульптурная выява Патэля будзе дасягаць у вышыню 182 метры. Гэта на 54 метры вышэй за цяперашняга лідара - 128-метровай статуі Буды ў кітайскай правінцыі Хэнань. Больш за тое, разам з пастаментам агульная вышыня манумента складзе 240 метраў.

Будаўніцтва статуі вядзецца з 2014 года, у рабоце задзейнічаныя амаль 2.5 тысячы рабочых. Кошт помніка ацэньваецца на 320 млн даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках