25 красавiка 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч і біскуп Яшэўскі ўзначаляць Імшу да 100-годдзя БНР

4
Мітрапаліт Кандрусевіч і біскуп Яшэўскі ўзначаляць Імшу да 100-годдзя БНР
МІТРАПАЛІТ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

У кафедральных касцёлах каталіцкай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць урачыстыя службы за Беларусь.

25 сакавіка, у дзень 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, у кафедральных касцёлах каталіцкай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі памоляцца за Беларусь. Імшу а 10:00 у менскім архікатэдральным касцёле ўзначаліць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, імшу ў магілёўскім саборы аб 11:00 - біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Арцыбіскуп назваў сімвалічным, што акт незалежнасці БНР быў падпісаны менавіта ў свята Звеставання паводле грыгарыянскага календара - 25 сакавіка, паведамляе Catholic.by.

Свята Звеставання нагадвае пра момант, калі архангел Гаўрыіл абвясціў Марыі пра тое, што Бог выбраў Яе ў якасці Маці Збаўцы. Са слоў іерарха, згода Марыі змяніла гісторыю свету, пачаўшы час выратавання.

«Свята 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - гэта свята беларускага Звеставання незалежнасці», - падкрэсліў ён.

Хоць далейшы лёс БНР, адзначыў мітрапаліт, не даў чаканага выніку, аднак «сам факт яе абвяшчэння 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сведчыць пра жаданне беларускага народа да незалежнасці».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках