24 красавiка 2024, Серада, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб вярнуўся ў БАТЭ

16
Аляксандр Глеб вярнуўся ў БАТЭ
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ
ФОТА: ФК БАТЭ

Футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім клубам.

Аляксандр Глеб уклаў кантракт з БАТЭ. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Пасля папярэдняга сыходу з каманды, які здарыўся ў канцы сезона-2016, самы тытулаваны беларускі футбаліст часоў суверэнітэту цягам паўгода абараняў колеры самарскіх «Крылаў Саветаў».

Глеб шэсць разоў прызнаваўся найлепшым гульцом Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008), станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2008/09), чэмпіёнам Гішпаніі (2008/09), чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016), уладальнікам Кубка Гішпаніі (2008/09), уладальнікам Кубка ангельскай лігі (2010/11), срэбраным прызёрам чэмпіянату Нямеччыны (2002/03), бронзавым прызёрам чэмпіянату Англіі (2007/08).

Плэймейкер выступаў за БАТЭ (1999-2000, 2012-13, 2015, 2016), нямецкі «Штутгарт» (2000-05, 2009-10), ангельскі «Арсенал» (2005-08), гішпанская «Барселона» (2008-09 ), ангельскі «Бірмінгем» (2010-11), нямецкі «Вольфсбург» (2011), расейскія «Крылы Саветаў» (2012, 2017), турэцкія «Каньяспор» (2014) і «Генчлербірлігі» (2015, 2016).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках