18 красавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне масава ратуюць буслоў, якія не даляцелі да Беларусі

2
Ва Украіне масава ратуюць буслоў, якія не даляцелі да Беларусі

Цікава, што некаторыя буслы з Беларусі і зусім перасталі ляцець на зіму.

Па шляху з выраю праз зацяжную зіму птушкі спыніліся ва Украіне, але і там замест вясны - снег і мароз, піша kp.by.

Сотні белых буслоў апынуліся ў палоне зімы па шляху з выраю. Птушкі прыляцелі ва Украіну, а там - мароз і снег, таму бедныя мігранты не могуць знайсці сабе пражытак. Не толькі валанцёры і простыя жыхары Заходняй Украіны, але і грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, органы ўлады, МНС падключыліся да выратавання буслоў: іх хаваюць у хлявах, збіраюць для іх ежу, расчышчаюць палі ад снегу, сцелюць салому. Працу, у якую актыўна ўключыліся сотні ўкраінцаў, каардынуюць праз сацсеткі.

- Такой масавай праблемы ў Беларусі пакуль няма. Справа ў тым, што буслы да нас яшчэ не даляцелі. Ва Украіне спыніліся якраз птушкі, якія ляцяць у Беларусь і на поўнач Расеі. У шляху іх спыніла зацяжная зіма. Мяркуючы з публікацый, у бядзе апынуліся маладыя, недасведчаныя птушкі. Наогул, бусел - адносна ранні мігрант, і калі б было цяплей, буслы ўжо дасягнулі б Беларусі, - тлумачыць «Камсамолцы» спецыяліст у прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Максім Нямчынаў.

Цікава, што некаторыя буслы з Беларусі і зусім перасталі ляцець на зіму.

- Аддзельныя выпадкі зімавання буслоў у нас ужо адбываюцца, і гэта не адзінкавыя выпадкі. Пры пэўных умовах пералётныя віды імкнуцца зімаваць на месцы. Напрыклад, у Менску, у прамзоне, ужо некалькі гадоў зімуе белы бусел, сакрэтная мянушка якога - Бусел з Шабаноў. Яго прыкармілі каля сталовай, і ён стаў заставацца зімаваць. Побач ёсць незамярзальны вадаём, бусла ўвесь час падкормліваюць, таму птушка адчувае сябе добра і не бачыць сэнсу ляцець, - расказвае арнітолаг.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках