25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як аршанцы рыхтуюць Дзень Волі

1
Як аршанцы рыхтуюць Дзень Волі

Актывісты з Воршы актыўна задзейнічаныя ў падрыхтоўцы да 100-годдзя БНР.

Хоць у горадзе не асабліва прыкметная падрыхтоўка да святкавання 100-гадовага юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, напраўду аршанскія актывісты актыўна задзейнічаныя ў арганізацыі святкаванняў у розных іншых гарадах, піша сайт orsha.eu.

Напрыклад, ураджэнец Аршаншчыны Сяргей Доўгушаў 20 сакавіка правёў у Менску чарговы «спеўны сход», на якім прысутныя спявалі разам песні і гімны часоў абвяшчэння БНР.

А ў сталіцы Літвы аршанцы адкрылі вялікую вулічную фотавыставу «За нашы і Вашы-100!». Выстава створаная на аснове здымкаў са святкавання Дня Волі ў 1998 годзе (80-годдзе абвяшчэння незалежнасці дзяржавы).

Куратары выставы: Алена Танкачова і аршанская пісьменніца Паліна Сцепаненка, мантавалі выставу Крысціна Балаховіч і ўраджэнка Воршы беларуска-ізраільская мастачка Таццяна Тур.

ФОТА ТАЦЦЯНЫ ТУР

Выстава экспануецца на адной з вуліц Рэспублікі Ужупіс (абвешчаная мастакамі незалежная краіна, якая знаходзіцца ў адным з раёнаў Вільні) з 17 сакавіка да 2 красавіка. Назва выставы прадыктаваная тым, што Літва сваю незалежнасць абвясціла амаль адначасова з Беларуссю.

Сама Ворша таксама не абдзеліць увагай юбілейную дату. Плануецца, што ў горадзе пройдзе святочны вечар з нагоды Дня Волі, нядаўна дэмакратычныя арганізацыі падалі заяўку з просьбай выдзеліць для святкавання памяшканне. Калі ж памяшканне ўлады зноў не дадуць, то мерапрыемства пройдзе на адным з офісаў грамадскіх арганізацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках