29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая справа ў Печах: сяржант адбіраў тэлефоны, вымагаў каву і цыгарэты

22
Новая справа ў Печах: сяржант адбіраў тэлефоны, вымагаў каву і цыгарэты
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Вайскоўца абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай.

13 сакавіка Генеральная пракуратура накіравала ў суд Барысаўскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да сяржанта Б., піша Tut.by.

Паводле версіі абвінавачвання, ён сістэматычна патрабаваў у падначаленых, каб тыя набывалі яму каву і цыгарэты. Акрамя таго, з 16 ліпеня да 14 кастрычніка 2017 года забіраў у шарагоўцаў мабільныя тэлефоны. Калі сяржант бачыў, што хлопцы карысталіся забароненым у войску мабільным з камерай, то не дакладваў пра гэта кіраўніцтву, а проста адбіраў тэлефоны, а затым тэлефанаваў за кошт шарагоўцаў.

- 14 кастрычніка ў калідоры будынка медыцынскай роты абвінавачаны ўчыніў гвалт у дачыненні да падначаленага - той забраў у сяржанта свой тэлефон. Абвінавачанаму гэта не спадабалася. Ён спачатку надгледзеў шарагоўца, затым стаў пагражаць, брыдка лаяцца, схапіў яго за руку і ўдарыў кулаком у галаву, чым прычыніў фізічны боль, маральныя пакуты і знявагі, - распавёў журналістам вядучы спецыяліст суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Гэта адбылося, калі ў Печах ужо працавалі следчыя паводле справы загінулага Аляксандра Коржыча. Нагадаем, цела маладзёна ўбачылі 3 кастрычніка ў склепе. Ён сем дзён правісеў у пятлі, пакуль яго не знайшлі. Падчас расследавання былі распачатыя дзясяткі крымінальных спраў, звязаных з дзедаўшчынай.

Цяпер у судзе Барысаўскага раёна знаходзяцца дзве крымінальныя справы ў дачыненні да сяржантаў. 30 сакавіка будзе абвешчаны прысуд Ігару Хішчэнку, які «выхоўваў» жаўнераў указкай і электрашокерам. Справу сяржанта Б. пачнуць разглядаць у красавіку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках