25 красавiка 2024, Чацвер, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП хочуць абавязаць плаціць 35% дзяржаве ад асабістага даходу

100
ІП хочуць абавязаць плаціць 35% дзяржаве ад асабістага даходу
Фота: «Радыё Свабода»

У краіне падрыхтавалі яшчэ адзін указ Лукашэнкі.

На гэты раз не такі прыемны: новы дакумент абавязвае ўсіх ІП плаціць унёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) у суме 35% ад усяго свайго даходу, піша primepress.by. Распавядзём, як гэта адаб'ецца на беларусах.

Для тых, хто не трымае ІП, тлумачым: цяпер індывідуальныя прадпрымальнікі таксама плацяць дзяржаве 35%, толькі не ад усяго прыбытку, а ад мінімальнага заробку, устаноўленага ў Беларусі. Напрыклад, у 2017 годзе ўнёскі для ІП склалі 1113 рублёў. Пры гэтым ўнёскі плацяцца стабільна раз на год па-за залежнасцю ад даходу. Калі новы дакумент увойдзе ў дзеянне, 35% будуць выплачваць толькі ў выпадку атрымання хоць якога-небудзь даходу.

«Прадпрымальнікі з меншым аптымізмам (чым улады) чакаюць прыняцця гэтага ўказу. ІП, у якіх нестабільны і невялікі прыбытак, могуць уздыхнуць з палёгкай, бо іхныя ўнёскі могуць значна зменшыцца. А вось тыя прадпрымальнікі, якія хай нерэгулярна, але атрымліваюць значныя даходы, павінны будуць штогод аддаваць у Фонд сацыяльнай абароны большыя сумы, чым цяпер», - пракаментавала сітуацыю кіраўніца групы бухгалтарскіх кампаній «ЛідарПартнёр» Ірына Кавельская. Паводле яе звестак, такую сістэму выплаты ўнёскаў у ФСАН плануецца распаўсюдзіць і на ўладальнікаў аграсядзібаў, рамеснікаў і самазанятых, якія выплачваюць адзіны падатак. Цяпер яны не абавязаныя выплачваць унёскі ў ФСАН.

Нагадаем, 26 лютага ў законнае дзеянне ўвайшоў той самы Дэкрэт №7, але для ўладаў гэта не падстава перастаць пісаць новыя законапраекты. Больш за тое, на пачатку года ўлады заявілі, што хочуць «навесці парадак у Падатковым кодэксе». Праз гэта ўжо створаная рабочая група, якая і рыхтуе змены ў кодэкс, абяцаюць, што ўсе папраўкі будуць апублікаваныя да 1 верасня.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках