25 красавiка 2024, Чацвер, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Нью-Ёрка прэзентавалі «Галасы свабоды» да 100-годдзя БНР

2
Беларусы Нью-Ёрка прэзентавалі «Галасы свабоды» да 100-годдзя БНР

Дыяспара ў ЗША падтрымала землякоў у святкаванні юбілею незалежнасці.

Відэапраект «Галасы свабоды», прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, быў падрыхтаваны беларусамі Нью-Ёрка разам з іх амерыканскімі сябрамі, паведамляе Charter97.org.

Мэта праекта - прадэманстраваць гледачам вершы сучасных беларускіх паэтаў у арыгінале і ў перакладзе на ангельскую мову. Усе паэтычныя творы тэматычна злучаныя пераасэнсаваннем тэмы свабоды ў яе розных праявах. Чытанне вершаў суправаджаецца музычнымі фрагментамі гурта DZIVIA з Беларусі.

«На думку ініцыятараў праекта, дасягненні беларускай літаратуры па-ранейшаму застаюцца малавядомымі не толькі ў далёкім замежжы, але і сярод суайчыннікаў. Таму папулярызацыя вершаў на роднай мове шляхам выкарыстання медыйных сродкаў не губляе актуальнасці і асабліва важная для тых, хто імкнецца памятаць пра свае карані і захоўваць неразлучную сувязь з нацыянальнай культурай», - мяркуюць арганізатары праекта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках