23 красавiка 2024, aўторак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У працы Viber адбыўся збой

4
У працы Viber адбыўся збой

Немагчыма тэлефанаваць і адпраўляць паведамленні.

У працы папулярнага мэсэнджара Viber адбыўся збой: часова стала немагчыма тэлефанаваць і адпраўляць паведамленні. Пра гэта tut.by паведамілі некалькі карыстальнікаў з Менска.

Праблема паўстала 22 сакавіка прыблізна а 15 гадзіне дня паводле менскага часу. Складанасці назіраюцца ў працы мабільнага дастасавання Viber, а таксама ў дэсктопнай версіі сэрвісу.

Карыстальнікі скардзяцца на немагчымасць адправіць паведамленне. Званкі таксама не працуюць карэктна: пры спробе выкліку з'яўляецца паведамленне «няма сеткі» - нават на прыладах, падлучаных да інтэрнэту.

Паводле звестак сайта Downdetector, з праблемай сутыкнуліся жыхары Беларусі, Расеі, Украіны, Аўстрыі, Нідэрландаў, Балгарыі і Турцыі.

Распрацоўшчыкі сэрвісу пакуль не пракаментавалі маштаб і прычыны інцыдэнту, аднак заклікалі тых, хто сутыкнуўся з праблемай, падрабязней яе апісаць праз форму службы падтрымкі.

Стваральнікамі Viber сталі ізраільскі прадпрымальнік Тальман Марка і беларус Ігар Магазінік. Пазней праект быў прададзены японскай карпарацыі Rakuten, а заснавальнікі пераключыліся на іншыя праекты. Адзін з цэнтраў распрацоўкі Viber знаходзіцца ў Менску.

Цяпер Viber - адзін з самых папулярных мэсэнджараў у Беларусі. Паводле ацэнак распрацоўшчыкаў, у 2017 годзе ў Беларусі было амаль 5,5 мільёна карыстальнікаў праграмы. Глабальная аўдыторыя Viber перавысіла 800 мільёнаў карыстальнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках