19 красавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Літва разглядае высылку дыпламатаў РФ

8
Грыбаўскайтэ: Літва разглядае высылку дыпламатаў РФ
Даля Грыбаўскайтэ

Літва можа ўжыць такія ж захады, як і Вялікая Брытанія.

Прэзідэнт Літвы заявіла, што разглядае магчымасць высылкі расейскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем былога расейскага шпіёна ў брытанскім Солсберы, 4 сакавіка.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на The Associated Press.

«Мы разглядаем такія захады», - заявіла прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ ў адказе на пытанне, ці можа Літва ўжыць такія ж захады, як і Вялікая Брытанія.

Паведамляецца, што на саміце Еўразвязу ў чацвер у Брусэлі Грыбаўскайтэ заявіла, што прапануе сваю поўную падтрымку ўраду брытанскага прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй.

Раней паведамлялася, што прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй на саміце еўрапейскіх лідараў у чацвер папярэдзіць краіны ЕЗ пра расейскую пагрозу і будзе пераконваць іх дзейнічаць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках