19 сакавiка 2024, aўторак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акт Люблінскай уніі ўнесены ў рэестр ЮНЭСКА

1
Акт Люблінскай уніі ўнесены ў рэестр ЮНЭСКА

Акт Люблінскай уніі ўнесены як супольны запіс Польшчы, Літвы, Латвіі, Беларусі і Украіны.

Дакумент аб укладанні Люблінскай уніі, датаваны 1569 годам, занесены ў Міжнародны рэестр праграмы Юнэс «Памяць свету». З гэтай нагоды адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў будынку Галоўнага архіва гістарычных актаў у Варшаве. Акт Люблінскай уніі ўнесены як супольны запіс Польшчы, Літвы, Латвіі, Беларусі і Украіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Глінскі падкрэсліў, што гэта каштоўны дакумент не толькі для палякаў:

«Акт Люблінскай уніі з'яўляецца ўнікальным сведчаннем укладання саюза дзвюх дзяржаў, у выніку якога з Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага быў створаны новы моцны дзяржаўны арганізм пад назвай Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. А як пазней выявілася, гэтых народаў утварылася больш, і ўсе мы, прысутныя на гэтай урачыстасці, з'яўляемся іх прадстаўнікамі».

Да ўрачыстасці быў прымеркаваны абмен архіўнымі дакументамі паміж Галоўным архівам гістарычных актаў і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Польская ўстанова атрымала ад беларускага акт Архіва Сабескіх з Олава, сканаваны цалкам. Са слоў міністра культуры, гэта бясцэнны матэрыял для даследчыкаў польскай гісторыі.

Праграма «Памяць свету», ініцыяваная ЮНЭСКА ў 1992 годзе, была адказам міжнароднай грамадскасці на велізарную шкоду, прычыненую ў ХХ стагоддзі дакументацыйнай спадчыне. У рамках праграмы вядзецца рэестр неацэнных пісьмовых помнікаў даўніны, у які дагэтуль было ўключана больш за 350 аб'ектаў з усяго свету, у тым ліку 17 дакументаў і сходаў крыніц з устаноў Польшчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках