29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП атрымаў перамогу ў гучнай справе

2
Прафзвяз РЭП атрымаў перамогу ў гучнай справе

Справу пра буйную нястачу ў ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» адправілі на новы разгляд.

22 сакавіка судовая калегія ў грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда скасавала пастанову суда Навабеліцкага раёна і накіравала справу пра буйную нястачу ў ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» на новы разгляд, піша гомельская «Вясна».

На адрас раённай суддзі Наталлі Гладышавай, якая вынесла пастанову аб скасаванні, абвешчана прыватнае вызначэнне аб павярхоўным разглядзе справы. Інтарэсы аднаго з адказчыкаў у касацыйнай інстанцыі прадстаўляў прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка.

- Я заяўляў у касацыі і цяпер заяўляю, суддзя першай інстанцыі вынесла абсурдную пастанову, і ніяк яе не абгрунтавала, чаму яна, напрыклад, да маёй падапечнай Аксаны Сарокі не выкарыстала норму калектыўнай дамовы аб абмежаванай матэрыяльнай адказнасці? Чаму ўсклала на работніцу матэрыяльную адказнасць у той час, як тая працавала паводле бестэрміновай працоўнай дамовы і без укладання пісьмовай дамовы аб матэрыяльнай адказнасці? Чаму, нарэшце, вызваліла частку працаўнікоў, якія прызналі сваю віну, ад адказнасці, суддзя пераразмеркавала іх сумы шкоды на астатніх работнікаў, якія сваёй віны не прызнаюць, - здзіўляецца прафзвязны юрыст.

Леанід Судаленка такі паварот справы назваў несумненнай перамогай прафзвязу і падкрэсліў, што пры новым разглядзе справы будзе патрабаваць поўнага вызвалення ад матэрыяльнай адказнасці работнікаў, якія ўступілі ў прафзвяз РЭП.

Справа Гомельскага тлушчавага камбіната доўжыцца з 5 лютага мінулага года і з прычыны вялікай колькасці адказчыкаў разглядалася ў актавай зале прадпрыемства. Нястача на суму амаль 35 тысяч даляраў утварылася праз тое, што ў закупленых тавараў, якія захоўваюцца на складзе, скончыўся тэрмін прыдатнасці, і яны не былі пушчаны ў вытворчасць, а ўтылізаваныя. Камітэт дзяржкантролю палічыў шкоду ўтылізацыі, прычыненую дзяржаўнай маёмасці. Пракурор Гомеля падаў пазоў у суд на карысць тлушчавага камбінату, абвінавачваючы 34 работнікаў у прычыненні наймальніку шкоды пры выкананні працоўных абавязкаў.

Пасля скасавання астановы абласным судом, справа зноў будзе разглядацца ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля іншым суддзём.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках