29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі піяніст адкрыў рэстарацыю ў Індыянаполісе

1
Беларускі піяніст адкрыў рэстарацыю ў Індыянаполісе

Жывое выкананне джазу і класікі - «разынка» гэтага месца, якое адкрылася ў 2016 годзе.

У галоўным горадзе амерыканскага штата Індыяна ёсць месца, у якім пад жывы джаз падаюць беларускія дранікі. Установай валодаюць муж з жонкай Рыгор і Дзіна Бараноўскія, піша «Беларусь и мир».

Рыгор - піяніст-віртуоз і кампазітар, нарадзіўся ў Менску ў 1954 годзе. Разам з жонкай эміграваў у ЗША ў 1989 годзе. У пары таксама ёсць двое дзяцей - Арыэль і Голдзі.

Уся сям'я Бараноўскага - бацька, маці і брат - была звязаная з класічнай музыкай. Ён таксама атрымаў ступень доктара ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

Як сказана на сайце рэстарацыі, з выступамі Рыгор пабываў больш чым у тузіне краін, ды і цяпер удзельнічае ў канцэртах і грае для прыватных замоўцаў.

Але найбольш часта музыка піяніста з Менска гучыць вечарамі ва ўстанове ягонага ўласнага імя, якое знаходзіцца ў Індыянаполісе, у адным з кварталаў 82-й вуліцы.

Жывое выкананне джаза і класікі - «разынка» нашага месца, якое адкрылася ў 2016 годзе. Пра гэта сведчыць і шыльда, дзе першая літара імя Рыгора пераўтвораная ў скрыпічны ключ.

Ён грае тут на чорным кабінетным раялі музыку на розны густ - Фрэнка Сінатру, Луі Армстронга, «Бітлз»... А жонка ў гэты час разносіць стравы наведвальнікам.

У меню, акрамя дранікаў, - шашлык, галубцы, катлеты па-кіеўску, боршч, салянка, аліўе, варэнікі, піражкі, тырамісу... Гатуецца ўсё гэта пад кіраўніцтвам шэф-кухара Рычарда Сталетовіча.

«Ці зможа абед у Gregory's цалкам развеяць вашы думкі аб цяперашніх трэння ЗША і Расеі?», - пытаецца амерыканскі журналіст у адным з артыкулаў пра рэстарацыю.

І адказвае: «Напэўна, не. Але добры абед, гутарка з Дзінай і музыка Рыгора падсілкуюць вас шчасцем, аптымізмам і пакінуць адчуванне напоўненасці - як у страўніку, так і ў сэрцы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках