25 красавiка 2024, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка: Адзначаць Дзень Волі трэба так, як адзначаецца Дзень незалежнасці

3
Берасцейка: Адзначаць Дзень Волі трэба так, як адзначаецца Дзень незалежнасці

Трэба адзначаць, радавацца, ганарыцца продкамі і сабой, ладзіць годныя імпрэзы.

«Брестская газета» запыталася берасцейку, ці ведае яна пра Дзень Волі і як яго святкаваць.

Вольга, у адпачынку для догляду дзіцяці:

- 25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі. Вядома, я ведаю, чаму ён прысвечаны! Стварэнню Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта вялікая падзея ў гісторыі нашага народа, індыкатар самаідэнтычнасці. Гэтае свята павінна быць нацыянальным, менавіта гэты дзень варта было б зрабіць Днём Незалежнасці. Пра гэтую дату павінны ведаць усе. Наогул варта надаць увагу стварэнню матрыцы дат, ключавых для адчування сябе часткай народа. Сёння шмат хто ведае, калі пачалася ВАВ, але разумення не маюць пра іншыя вехі гісторыі, якія значна больш старажытныя і каштоўныя, чым прынята меркаваць.

Трэба адзначаць, радавацца, ганарыцца продкамі і сабой, ладзіць годныя імпрэзы, здымаць і трансляваць пазнавальныя праграмы на галоўных каналах, праводзіць канферэнцыі і дэбаты і наогул падвышаць узровень масавых акцый, надаваць больш увагі інтэлектуальным, духоўным і эстэтычным складнікам, чым шашлычна-піўной і шансону.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках