29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларускія прадпрыемствы не выплачваюць заробак

6
Чаму беларускія прадпрыемствы не выплачваюць заробак

Арганізацыі не змаглі своечасова выплаціць сваім работнікам агулам 12,8 мільёна рублёў.

У Беларусі пратэрмінаваная запазычанасць заробку на 1 сакавіка ў 195 прадпрыемстваў. Больш за ўсё прадпрыемстваў-завінавачаных у выплаце заробку знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, піша Tut.by.

Калі перавесці агульную суму запазычанасці ў сярэднія заробкі ў краіне, то атрымаецца, што прадпрыемствы завінаваціліся блізу 14 900 заробкаў (апошнія звесткі што да заробкаў за студзень - 859 рублёў).

У Федэрацыі прафсаюзаў удакладнілі, што ў лютым гэтага года 203 арганізацыі дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы ў частцы выплаты заробку. «Пры гэтым у студзені прафсаюзамі было выяўлена 100 такіх арганізацый, гэта значыць, колькасць завінавачаных вырасла больш чым удвая», - дадаюць у федэрацыі.

Для параўнання: на пачатак лістапада мінулага года запазычанасць у заробку мелі 178 арганізацый, а годам раней - 481 прадпрыемства.

Пытанне несвоечасовай выплаты заробку разглядалася на сустрэчы прадстаўнікоў Генпракуратуры і Федэрацыі прафсаюзаў, на якой абмяркоўвалі вынікі супольнай працы для выканання падпісанага ў верасні 2017 года пагаднення аб узаемадзеянні.

Кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Генеральнай пракуратуры абмеркавала вынікі супольнай працы ў рамках падпісанага ў верасні 2017 года дамову аб узаемадзеянні.

- Адно з асноўных правоў нашых грамадзян - права на своечасовасць выплаты заробку. Гэтае пытанне стаіць на асаблівым кантролі ў органах пракуратуры. Толькі за мінулы год намі было прыцягнута да адміністрацыйнай, дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці больш за 1,5 тысячы службовых асоб. Ад развязання гэтай праблемы залежыць як падвышэнне эфектыўнасці вытворчасці, так і рост дабрабыту людзей, спрыяльны сацыяльна-псіхалагічны клімат у грамадстве, - адзначыў начальнік управы Генпракуратуры ў наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Андрэй Мальцаў.

Больш за ўсё прадпрыемстваў-завінавачаных у заробку ў сельскагаспадарчай і будаўнічай сферах, а самым праблемным рэгіёнам у Генпракуратуры і Федэрацыі прафсаюзаў назвалі Віцебскую вобласць.

- Супольна з органамі пракуратуры ў красавіку мы наведаем Віцебскі рэгіён, каб дэталёва прааналізаваць сітуацыю на тых прадпрыемствах, дзе запазычанасць носіць хранічны характар, і пастараемся знайсці магчымыя шляхі выхаду са складанай сітуацыі, - рэзюмавала намесніца старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена Манкевіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках