25 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя архіўныя фільмы пра святкаванне ў Менску 75-годдзя БНР

3
Знойдзеныя архіўныя фільмы пра святкаванне ў Менску 75-годдзя БНР

У 1993 годзе святкаванне 75-годдзя БНР праходзіла на дзяржаўным узроўні.

Знойдзеныя архіўныя фільмы, якія распавядаюць пра стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і святкаванне ў Менску 75-годдзя БНР, якое праходзіла на дзяржаўным узроўні ў 1993 годзе. Абедзве стужкі захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

Аўтар фільма «БНР. Час звеставання» - вядомы гісторык Віталь Скалабан, бацька цяперашняга сталічнага ідэолага Паўла Скалабана, чый подпіс часта фігуруе пад забаронамі канцэртаў у Менску беларускіх і замежных гуртоў.

Стужка складаецца з трох частак: у першай распавядаецца гісторыя стварэння БНР, у другой - паказваюцца кадры святкавання 75-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у трэцяй - аўтары распавядаюць пра лёс заснавальнікаў першай незалежнай беларускай дзяржавы, многія з якіх былі забітыя бальшавікамі.

З дазволу архіва euroradio.fm публікуе 2-ю частку фільма, у якой можна ўбачыць Васіля Быкава, Зянона Пазьняка, Лявона Баршчэўскага, Ніла Гілевіча, Генадзя Карпенку і тагачаснага старшыню ўрада БНР Язэпа Сажыча, якія сабраліся на мітынгу каля помніка Янку Купалу.

Кінаальманах «Беларусь» таксама прысвечаны святкаванню 75-годдзя БНР, якое праходзіла ў Менску на дзяржаўным узроўні. Акрамя мітынгу і шэсця можна ўбачыць святочны сход у сталічнай філармоніі з удзелам тагачаснага кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках