28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Моладзі БНФ» аштрафавалі за фота з помнікам

10
Актывіста «Моладзі БНФ» аштрафавалі за фота з помнікам
АРЦЁМ КАСАВАРАЎ

Актывіст з пастановай суда не згодны і будзе яе абскарджваць.

Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста «Моладзі БНФ» Арцёма Касаварава, на якога склалі пратакол нібыта за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы, паведамляе «Белсат». Актывісту прысудзілі штраф.

Касаварава ўдзень даставілі ў суд Маскоўскага раёна Менска, аднак праз некалькі гадзін чакання яго зноў павезлі ў РАУС, каб дапрацаваць пратакол. Яшчэ праз гадзіну хлопца прывезлі ў суд, пачалося пасяджэння.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ, БЕЛСАТ

Як кажа Касавараў, учора актывісты «Моладзі БНФ» ішлі па вуліцах Менска і раздавалі ўлёткі з запрашэннем на дазволены ўладамі мітынг-канцэрт 25 сакавіка ля Опернага тэатра. Праходзячы па вуліцы Гарадскі вал, двое з іх - Арцём Касавараў і Арсень Дзядок - наважылі сфатаграфавацца з улёткамі ля скульптуры менскага гарадавога. У гэты момант да маладых людзей падбеглі 8 супрацоўнікаў міліцыі і затрымалі іх. Патрабавалі выдаліць фота з помнікам.

Арсенія Дзядка міліцыянты адпусцілі, бо ён непаўнагадовы, а на Касаварава склалі пратакол паводле арт. 23.34 КоАП - парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Аднак на словах міліцыянты сказалі актывістам, што яго затрымалі за фота з гарадавым. «У РУУС міліцыянты пыталіся колькі грошай мне заплацілі за раздачу ўлётак», - распавёў ён.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ, БЕЛСАТ

Ноч ён правёў у ізалятары на Акрэсціна.

Суддзя сцвярджае, што Касавараў праводзіў незаконнае пікетаванне, трымаючы плакат фармату А4 з заклікам на канцэрт 25 сакавіка. Сваёй віны актывіст не прызнае.

Касавараў прысуджаны да штрафу сумаю 6 базавых велічыняў (147 рублёў). Актывіст з пастановай суда не згодны і будзе яго абскарджваць.

ФОТА: ІРЫНА АРАХОЎСКАЯ, БЕЛСАТ
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках