29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трое жыхароў Францыі выйгралі ў латарэю мільён еўраў

1
Трое жыхароў Францыі выйгралі ў латарэю мільён еўраў

Шчаслівымі ўладальнікамі выйгрышу сталі трое сяброў.

Трое сяброў з французскага дэпартамента Дардонь выйгралі ў латарэю EuroMillions («Еўрамільён») адзін мільён еўраў, паведамляе РІА Новости са спасылкай на газету 20minutes.

Тры французы сталі шчаслівымі ўладальнікамі выйгрышу 23 лютага, аднак СМІ стала вядома пра гэтыя падзеі амаль праз месяц.

Паводле інфармацыі выдання, сябры, якія падзеляць паміж сабой буйную суму, рэгулярна гулялі разам у латарэю. Калі яны прыйшлі праверыць шчаслівы латарэйны квіток у тытунёвы кіёск, сябры былі ўпэўнены, што выйгралі ўсяго два еўры.

Як яны збіраюцца распарадзіцца сваім выйгрышам, не паведамляецца. Вядома, што «яны вельмі ўзрадаваліся гэтай навіне, якая цудоўным чынам зменіць іх жыцці», піша газета.

Першы тыраж латарэі EuroMillions прайшоў 13 лютага 2004 года ў трох краінах: Францыі, Гішпаніі і Вялікабрытаніі. У кастрычніку 2004 года да латарэі далучылася яшчэ шэсць краін: Люксембург, Бэльгія, Швейцарыя, Партугалія, Ірландыя і Аўстрыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках