28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнік: У старэйшай школе навучаюцца як мінімум 30% дзяцей, якім там няма чаго рабіць

15
Настаўнік: У старэйшай школе навучаюцца як мінімум 30% дзяцей, якім там няма чаго рабіць

Дзве ідэі ад настаўніка і рэпетытара, як адбіраць школьнікаў у 10-я класы.

У Беларусі плануюць залічаць вучняў у 10-я профільныя класы паводле вынікаў незалежнай атэстацыі.

Пра новаўвядзенне паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас анлайн-канферэнцыі БелТА.

Незалежную атэстацыю за 9-ы клас агульнаадукацыйнай сярэдняй школы ўвядуць у 2019-2020 навучальным годзе, піша «Заўтра тваёй краіны».

Мінадукацыі разглядае ў якасці аднаго з варыянтаў атэстацыі рэспубліканскія кантрольныя работы, якія навучэнцы будуць выконваць у сваіх школах па тэкстах Мiнiстэрства адукацыi, а правяраць іх будуць незалежныя камісіі.

Як патлумачыў Ігар Карпенка, хто не пройдзе ў профільны клас, зможа працягнуць навучанне ў базавым класе або ва ўстанове сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Рэпетытар: Калі гэта будзе такая ж прафанацыя, як выпускныя іспыты, то які там будзе адбор?

Шмат што залежыць ад таго, як будзе праводзіцца атэстацыя дзевяцікласнікаў.

- Калі гэта будзе такая ж прафанацыя, як выпускныя іспыты, то які там будзе адбор? - задаецца пытаннем рэпетытар Аляксей Васілеўскі. - Практыка паказвае, што ўсе выпрабаванні, якія праводзяцца ў школах, неаб'ектыўныя.

Для эфектыўнай ацэнкі ведаў дзевяцікласнікаў Аляксей Васілеўскі прапануе падключаць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

- Каб гэта было незалежнае выпрабаванне і праводзілася не ў школе і тымі людзьмі, якія не маюць дачынення да вучняў. Трэба, каб незалежнай атэстацыяй займаліся незацікаўленыя асобы, якія аб'ектыўна ацэняць веды дзяцей, - падкрэслівае экспэрт.

Можна нават паралельна з ЦТ гэта праводзіць - у тых жа аўдыторыях.

Экспэрт упэўнены: для РІКВ з яго базай звестак заданняў і абкатанай сістэмай праверкі - гэта была б вельмі простая задача.

- Сістэма цэнтралізаванага тэставання сумленная. Не чуў, каб былі карупцыйныя схемы, якія дазваляюць абысці ЦТ, - заключае суразмоўца.

Настаўнік: Лепш за настаўніка, які рыхтуе дзіця некалькі гадоў, ніхто не скажа, на што ён здольны

Настаўнік Алесь Сядзяка прапануе Міністэрству адукацыі альтэрнатыву незалежнай атэстацыі, якая дазволіць зэканоміць час і сродкі.

Алесь Сядзяка з 1982 года працуе ў школе. Настаўнік успамінае, як праводзіўся адбор у старэйшую ступень сярэдняй школы ў савецкі час.

- Працэнт набору ў старэйшыя класы не перавышаў 50%. У траўні збіраўся педсавет, запрашалі бацькоў і абмяркоўвалі поспехі дзяцей за курс базавай школы. Бацькам давалі рэкамендацыі, каму працягваць навучанне ў школе, а каму ў прафесійна-тэхнічных вучэльнях, дзе дзеці атрымаюць прафесіі.

Са слоў Алеся Сядзякі, у якасці класнага кіраўніка з лютага да траўня ён вазіў вучняў у сталічныя ПТВ па суботах.

- Хлопцы ведалі ўмовы паступлення, якім прафесіях там навучаюць, і ў траўні ўжо ведалі, куды яны пойдуць. Калі вярнуць форму, якая існавала ў савецкія часы, мы б разгрузілі 10-11 класы. У старэйшай школе на сённяшні дзень вучацца як мінімум 30% дзяцей, якім там няма чаго рабіць і якія камфортна адчувалі б сябе ў ПТВ.

Незалежныя праверкі накшталт рэспубліканскіх работ настаўнік ацэньвае скептычна: «таму што лепш за настаўніка, які рыхтуе дзіця некалькі гадоў, ніхто не скажа, на што ён здольны».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках