18 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Сядзяць у машынах, глядзяць у біноклі, усе суседзі смяюцца

70
Мікалай Статкевіч: Сядзяць у машынах, глядзяць у біноклі, усе суседзі смяюцца
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

«Марш годнасці і свабоды» ўсё роўна адбудзецца.

Аднаму з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалаю Статкевічу даслалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за заклікі да ўдзелу 25 сакавіка ў Менску ў «Маршы годнасці і свабоды».

Палітык сказаў карэспандэнту «Радыё Свабода», што гэты пратакол знайшоўся 23 сакавіка ў паштовай скрыні:

«Марш годнасці і свабоды» адбудзецца. Паспрабую быць. Я ўпэўнены, што дайду на акцыю. Запрашаю журналістаў заўтра аб 11.15 прыехаць да мяне дадому і разам са мной прыехаць на акцыю».

У пратаколе гаворыцца, што Статкевіч «ажыццяўляў публічныя заклікі да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку арганізацыі».

Да публічных заклікаў міліцыянты аднеслі абвестку ў Фэйсбуку, зварот Рады БНК аб святкаванні 100-годдзя БНР.

Са слоў Статкевіча, каля дома яго пільнуюць супрацоўнікі міліцыі.

«Увесь квартал ачэплены, сядзяць у машынах, па тры чалавекі ў цывільным. І чамусьці яны глядзяць у біноклі, усе суседзі смяюцца», - сказаў Мікалай Статкевіч.

23 сакавіка гэтага года Маскоўскі суд Менска прысудзіў да 10 дзён арышту каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля.

21 сакавіка затрыманыя таксама сябры аргкамітэту акцыі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Максіма Вінярскага асудзілі 21 сакавіка на 10 дзён за акцыю салідарнасці з сайтам «Хартыя-97», заблакаваным у Беларусі.

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 дзён, выйдзе на волю толькі 31 сакавіка. Сіўчык таксама знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Таксама на 10 дзён асуджаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў за правядзенне 13 сакавіка акцыі ў падтрымку «Хартыі-97».

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках