25 красавiка 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні просяць стварыць больш першых класаў у польскай школе

3
У Горадні просяць стварыць больш першых класаў у польскай школе
Анжаліка Борыс
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

У школе №36 з польскай мовай навучання штогод ствараюць не больш за два першыя класы, хоць ахвочых значна больш.

І бацькі, і Саюз палякаў мяркуюць, што ўлады штучна абмяжоўваюць набор у школу.

Саюз палякаў перадаў аддзелу адукацыі Ленінскага раёна Горадні петыцыю ад 60 бацькоў будучых першакласнікаў.

Яны заклікаюць улады ствараць больш польскіх першых класаў, а то зноў не ўсе дзеці змогуць у іх трапіць, паведамляе Польскае Радыё.

На падрыхтоўчы курс перад школай у Горадні цяпер ходзіць 75 дзяцей. Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс уважае, што ўсе яны павінны патрапіць у школу. А гэта значыць, павінны быць створаныя тры першыя класы.

У мінулыя гады гарадзенскі аддзел адукацыі тлумачыў, што маленькая школа не можа прыняць больш дзяцей. Анжаліка Борыс уважае гэта адгаворкамі, улічваючы сітуацыю, калі ў іншых школах можа быць нават 14 першых класаў. Сёлета СПБ і бацькі дзяцей так рана паднялі праблемную тэму, каб быў час яе вырашыць.

У Беларусі працуюць дзве дзяржаўныя школы з польскай мовай навучання: у Горадні і ў Ваўкавыску. Яны былі пабудаваныя ў 1990-х за кошт Польшчы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках