16 красавiка 2024, aўторак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя забрала кампутар і смартфон за інфармацыю пра канцэрт 25 сакавіка ў «ВКонтакте»

1
Міліцыя забрала кампутар і смартфон за інфармацыю пра канцэрт 25 сакавіка ў «ВКонтакте»
СЯРГЕЙ МАЗУР
ФОТА: VK.COM

У жыхара Мар'інай Горкі прайшоў ператрус.

23 сакавіка а 9 гадзін вечара дома ў жыхара Мар'інай Горкі Сяргея Мазура з'явіліся міліцыянты з пастановай пракурора пра канфіскацыю ўсіх электронных носьбітаў.

«Раней у мяне была нацыянальна-арыентаваная старонка ў «Вконтакте» - там было мноства запісаў з нашай бел-чырвона-белай сімволікай. Праз некаторы час я страціў да яе доступ. Калі звярнуўся да адміністратараў «Вконтакте», даведаўся, што беларускае Міністэрства інфармацыі звярнулася да іх з запытам аб блакаванні старонкі. Я адправіў запыт у міністэрства. Яны адказалі, што ўвосень 2017-га суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў інфармацыю з маёй старонкі экстрэмісцкай», - распавядае «Белсату» Сяргей Мазур.

Сяргей кажа, што перавёў падпісчыкаў на новую старонку.

«На сваёй новай старонцы я зрабіў запіс з фотаздымкамі з выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі, прысвечанай 100-годдзю БНР. Ён вельмі добра разышоўся ў «Вконтакте». Даваў інфармацыю пра канцэрт 25-га сакавіка. Учора ў мяне на падставе пастановы пракурора забралі тэлефон і ноўтбук - каб правяраць», - распавядае мужчына.

«Іх візіт звязаны з Днём Волі: прыйшлі, каб я нічога не выкладваў», - упэўнены Мазур.

Сяргей Мазур кажа, што не ўваходзіць у арганізацыі ці партыі, але асабіста знаёмы з Паўлам Севярынцам, адным з сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

«Не належу ні да якіх арганізацыям, але іх падтрымліваю, асабліва калі трэба нешта распаўсюдзіць у інтэрнэце - калі яно законнае», - дадае Сяргей Мазур.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках