28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ўлады спалохаліся народнага пратэсту

Берасцейскія ўлады спалохаліся народнага пратэсту

Гараджане, чые дамы пакрыліся расколінамі, маюць намер бараніць права на мірны пратэст.

Cтала вядома пра тое, што берасцейцы, чые дамы пацярпелі пры забіванні паляў для будучай эстакады Заходняга абходу, надумалі правесці пікет на плошчы Леніна. Такой была рэакцыя жыхароў вуліцы Паплаўскага на абыякавасць ўлады да існай праблемы. Яго мэтай было заявіць пра гэта голасна і прыцягнуць увагу да неабходнасці яе развязання. Святланай Абрамчук, якая пражывае ў доме №4 на вуліцы Паплаўскага, 7 сакавіка ў Берасцейскі гарвыканкам была пададзеная заяўка на правядзенне пікету, піша «Брестская Газета».

Адказ заяўніца выявіла ў сябе ў паштовай скрыні 21 сакавіка, калі тэрміны, вызначаныя заканадаўствам для паведамлення ўжо мінулі. Адказ, датаваны 19 сакавіка, апусцілі ў ейную паштовую скрыню без перасылкі поштай, зэканоміўшы на канверце.

У лісце гарвыканкам спасылаецца на арт 9 Закона РБ ад 30 снежня 1997 года «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і пастанову гарвыканкама ад 30 чэрвеня 2011 года №1210 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Берасці», якой вызначанае месцы, для правядзення масавых мерапрыемстваў не дапускаецца. А паколькі плошча Леніна ўваходзіць у гэты пералік, то «ў сувязі з гэтым правядзенне пікету 24 сакавіка 2018 года на паказаным вамі адрасе не дазваляецца».

«Сапраўды, ёсць у горадзе шэраг месцаў, дзе масавыя мерапрыемствы забароненыя, - каментуе сітуацыю праваабаронца, актывіст руху «За Свабоду» Раман Кісляк. - Гэта, да прыкладу, плошча Леніна і Свабоды, вуліца Савецкая. Аднак самі ўлады часта праводзяць там масавыя мерапрыемствы. У мінулым годзе там праходзілі Дзень Волі, шэсці, у гэтым годзе таксама. Нейкі выбарачны падыход атрымліваецца. Гаворка ж пра публічны пратэст. Гараджане выходзяць і кажуць голасна аб сваіх жыццёва важных праблемах, пратэстуюць супраць чагосьці. І гэта дазваляе іншым людзям, якіх гэта таксама хвалюе, да іх далучыцца. Праводзіць такі пікет дзесьці ў лесе або на задворках абсалютна бессэнсоўна».

Са слоў праваабаронцы, з пункту гледжання беларускага заканадаўства, закон «Аб масавых мерапрыемствах» дае магчымасць органам мясцовай улады рабіць такога кшталту абмежаванні. Чым і скарыстаўся гарвыканкам. Але існуюць яшчэ і міжнародныя пакты аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Спасылаючыся на міжнароднае заканадаўства, мы ўжо абскардзілі мноства такіх адмоў, у якіх нас пасылалі для правядзення масавых мерапрыемстваў, да прыкладу, на стадыён «Лакаматыў» або «Будаўнік», - адзначыў Раман Кісляк. - Ёсць пастанова Камітэта правоў чалавека, у якой ў рамках ААН гаворыцца, пра тое, што такім чынам правы грамадзян былі парушаныя. Гэта значыць, з пункту гледжання беларускага заканадаўства, адмова гарвыканкама не з'яўляецца парушэннем, а паводле міжнародных мерак яна неправамоцная, бо сур'ёзна і неапраўдана абмяжоўвае і ўціскае грамадзян у іх правах».

Праваабаронца падкрэсліў, што гэта не нейкія абстрактныя дэкларацыі, а міжнародныя дамовы, якія маюць самую вышэйшую сілу і іх выкарыстанне абавязковае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яны з'яўляюцца дзейным заканадаўствам, і грамадскія законы павінны ім падпарадкоўвацца. Таму адмова Берасцейскага гарвыканкама ў правядзенні пікету, мэта якога прыцягнуць увагу да праблемы расколатых дамоў на вуліцы Паплаўскага, берасцейцы збіраюцца абскарджваць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках