25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прыдумаў дамы будучыні, але будуе іх ва Украіне

2
Беларус прыдумаў дамы будучыні, але будуе іх ва Украіне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
КРЫНІЦА: TUT.BY

Чаму архітэктар не знайшоў сабе прымянення ў нашай краіне?

У мястэчку «Біг-Бэн» за 20 кіламетраў ад Кіева, дзе ўсе будынкі спажываюць у 8-10 разоў менш энэргіі, чым звычайныя, стаіць прыгожы выставачны дом-павільён. І яго пабудаваў беларус, паведамляюць журналісты тэлеканала «Белсат».

Беларускі архітэктар Аляксандр Кучаравы праектуе энэргазберагальныя дамы ўжо дзесяць гадоў. Ён перакананы, што цікавасць да экалагічнага і эканомнага наўпрост звязаная з коштамі на энэргарэсурсы. А таму ў Беларусі бум такога будаўніцтва можа наступіць разам са скасаваннем перакрыжаванага субсідавання, калі спажывец на ўласных кішэнях адчуе каштоўнасць цяпла і святла.

- Гігакалорыя, напрыклад, у Беларусі каштуе 9 даляраў, ва Украіне - 50. Вось адказ на ўсе пытанні. І газ ва Украіне ў пяць разоў даражэйшы, чым у Беларусі. Дык навошта беларусу эканоміць? - пытаецца архітэктар Аляксандр Кучаравы.

Ва Украіне Кучаравы будуе адзін праект на два-тры гады. Адзін з такіх - разумная ккмяніца Optima House, які здабывае цяпло з зямлі і сонца, - у мінулым годзе атрымаў прэмію як экабудынак года.

Разумныя сістэмы

Унутры дома - два бакі, якія збіраюць энэргію ад цеплавых помпаў і геліёсістэм. Энэргія з іх паступае на ацяпленне і нагрэў вады. У гэтай камяніцы мноства элементаў складаюць цэлую разумную сістэму - датчыкі CO2, вільгаці, LED-асвятленне.

І ўсё ж, са слоў архітэктара Кучаравага, зрабіць новае будаўніцтва энэргаэфектыўным значна прасцей, чым правесці рэнавацыю ўжо існых будынкаў.

- Ад сямісот да мільёна даляраў ці еўраў трэба, каб «давесці да ладу» хрушчоўку. Аднак ні ў каго такіх грошай няма, нягледзячы на тое што ва Украіне дзейнічаюць гранты, і гэта падтрымлівае дзяржава. І ўсё, што робіць Аб'яднанне суўладальнікаў шматкватэрнага дома, - мяняе вокны і ўцяпляе фасад. Усё! - кажа Аляксандр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках