25 красавiка 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Мэнэндэс: Сто гадоў таму беларускі народ змагаўся за сваю свабоду

1
Сенатар Мэнэндэс: Сто гадоў таму беларускі народ змагаўся за сваю свабоду
БОБ МЭНЭНДЭС
ФОТА: AFP

Амерыканскі сэнатар зрабіў заяву ў падтрымку незалежнасці Беларусі.

Амерыканскі сэнатар Боб Мэнэндэс выступіў напярэдадні 25 сакавіка з заявай у падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

У заяве адзначаецца, што хоць Беларуская Народная Рэспубліка 100 гадоў назад «была ўшчэнт цягам года зруйнаваная ўварваннем Чырвонай Арміі, у беларускага народа не зменшылася імкненне да незалежнай, дэмакратычнай і мірнай дзяржавы».

Мэнэндэс, які быў абраны ў Сэнат ЗША ад партыі дэмакратаў, піша, што іншыя дзяржавы рэгіёну доўгі час эксплуатавалі тэрыторыю сучаснай Беларусі за кошт беларускага народа.

«Сёння яна на пярэднім плане намаганняў Расейскай Федэрацыі маніпуляваць сваімі суседзямі, каб тыя служылі палітыцы Крамля. Найлепшае проціяддзе гэтаму - суверэнная, дэмакратычная і заможная Беларусь, якая служыць волі беларускага народу».

Амерыканскі сэнатар заклікаў улады Беларусі «цалкам паважаць правы чалавека ў дачыненні да ўсіх сваіх грамадзян, прытрымлівацца міжнародных абавязанняў аб дэмакратычным кіраванні і вяршэнстве закона, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, палітычнай апазіцыі і іншых людзей, якія проста хочуць карыстацца фундаментальнымі свабодамі , за якія сто гадоў таму мужна змагаліся іх продкі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках