20 красавiка 2024, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Мы забаранілі ўезд ва Украіну сотні «наступнікаў Гёбэльса» з РФ

5
Парашэнка: Мы забаранілі ўезд ва Украіну сотні «наступнікаў Гёбэльса» з РФ
ФОТА: AFP

СБУ паспяхова процідзейнічае расейскім прапагандыстам.

СБУ вядзе барацьбу з расейскай прапагандай, затрымліваючы адміністратараў сепаратысцкіх паблікаў і выправадзілі з краіны грамадзян РФ, якія ўдзельнічаюць у інфармацыйнай вайне супраць Украіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас урачыстасцяў з нагоды 26 гадавіны заснавання Службы бяспекі Украіны, піша карэспандэнт "Гордон".

"У рамках процідзеяння варожай прапагандзе забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны больш як 100 спецыфічным грамадзянам Расейскай Федэрацыі. Гаворка ідзе пра духоўных пераемнікаў Гёбэльса (райхсміністра народнай асветы і прапаганды Нямеччыны, найбліжэйшага паплечнік Адольфа Гітлера Ёзэфа Гёбельса. - заўв.), якія ўдзельнічаюць у інфармацыйнай вайне супраць Украіны, удаючы з сябе журналістаў, экспэртаў, блогераў і гэтак далей", - адзначыў ён.

Прэзідэнт паведаміў, што ўкраінскія суды вынеслі 36 абвінаваўчых прысудаў уласнікам і адміністратарам старонак у сацсетках паводле арт 109 "дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або зрынанне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады" Крымінальнага кодэкса Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках