24 красавiка 2024, Серада, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавацілі іранцаў у кібератаках на сотні ўніверсітэтаў

ЗША абвінавацілі іранцаў у кібератаках на сотні ўніверсітэтаў

Шкода ад дзеянняў іранскіх хакераў ацэньваецца на 3,4 мільярда даляраў.

Вялікае журы прысяжных Нью-Ёрка выставіла дзевяці грамадзянам Ірана абвінавачанне ў правядзенні масіўнай кібератакі на сотні даследчых універсітэтаў у ЗША і ва ўсім свеце. Ад дзеянняў хакераў таксама пацярпелі прыватныя кампаніі і дзяржаўныя ўстановы, паведамляе «Голас Амерыкі».

Паводле абвінаваўчага прыгавору, з 2013 года хакеры праводзілі кібератакі, дзейнічаючы ў інтарэсах Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Падазраваныя ў кібератаках з'яўляліся супрацоўнікамі арганізацыі «Інстытут Мабна», заснаванай двума хакерамі.

Намеснік генпракурора ЗША Род Розэнстайн заявіў, што хакеры ўкараніліся ў кампутарныя сістэмы 320 універсітэтаў у 22 краінах свету - у тым ліку 144 амерыканскіх універсітэтах - і выкралі навуковыя звесткі на суму 3,4 млрд далараў.

«Навукова-адукацыйныя ўстановы былі асноўнай мэтай кіберзлачынцаў», - заявіў Розэнстайн.

Ад дзеянняў іранскіх хакераў таксама пацярпелі ААН, шэраг федэральных структур ЗША, штаты Гаваі ды Індыяна і 47 камерцыйных структур. Як паведаміў Розэнстайн, скрадзеныя звесткі былі выкарыстаныя Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі або прададзеныя ў Іране.

Меркаваныя кіберзлачынцы застаюцца на волі.

У пятніцу Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да «Інстытута Мабна» і 10 грамадзян, якія маюць дачыненне да кібератак. Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі ўжо знаходзіцца ў санкцыйных спісе, як арганізацыя, што падтрымлівае тэрарызм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках