28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

24 сакавіка 1794 года пачалося вызвольнае паўстанне на землях Беларусі

2
24 сакавіка 1794 года пачалося вызвольнае паўстанне на землях Беларусі
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

Паўстанне ўзначаліў нацыянальны герой Беларусі - Тадэвуш Касцюшка.

Фактычна паўстанне пачалося 12 сакавіка 1794 году, калі генерал Антоні Мадаліньскі адмовіўся скарачаць I Вялікапольскую брыгаду нацыянальнай кавалерыі і рушыў на чале яе з Астроленкі на Кракаў. Атрымаўшы вестку пра гэта Тадэвуш Касцюшка неадкладна з'явіўся ў Кракаве і там абвясціў Акт паўстання, прысягнуў сам, прывёў да прысягі жыхароў і гарнізон.

Актам паўстання, падпісаным усімі жыхарамі горада, Касцюшка быў абвешчаны «Начальнікам паўстання», і яму была дадзеная ўся паўната цывільнай і вайсковай улады ў краіне. Гэты дзень - 24 сакавіка - звычайна і лічыцца днём пачатку паўстання. У той жа дзень Тадэвуш звярнуўся да насельніцтва, выпусціўшы чатыры патрыятычныя заклікі: «Да войску», «Да грамадзян», «Да святароў» і «Да жанчын».

Касцюшка абвяшчаўся найвышэйшай і адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфармаваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай - Найвышэйшую народную раду (ўтвораная 21 траўня).

Таксама былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Найвышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сілаў Вялікага княства Якуба Ясінскага. 7 траўня Касцюшка выдаў Палaнецкі ўніверсал, якім касавалася прыгоннае права.

Імем Касцюшкі названыя вуліцы і плошчы ў некаторых гарадах Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама - найвышэйшая гара Аўстраліі. Ягонае імя таксама ўвекавечанае ў ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках