23 красавiка 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Змітра Паліенку перавялі ў шпіталь у Жодзіна

8
Палітвязня Змітра Паліенку перавялі ў шпіталь у Жодзіна
Дмитрий Полиенко
Фото: spring96.org

Адміністрацыя калоніі ўжо не можа хаваць праблемы са здароўе палітвязня.

Вязня сумлення Змітра Паліенку, які мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, нарэшце перавялі ў лякарню ў Жодзіна. Як паведамляе «Белсат» пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Марына Насенка.

«Такім чынам, адміністрацыя калоніі ўжо не можа хаваць факт таго, што палітвязень мае сурʼезныя праблемы са здароўем, а дакладней з нагой, на якой не загойваецца рана больш за 7 месяцаў. Да ўсяго гэтага дапасоўваюцца рэгулярныя прыступы астмы», – адзначае яна.

Пра тое, што Паліенка мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, грамадскасць даведалася амаль месяц таму. Рана на назе палітвязня доўгі час не загойваецца, нават зʼявілася падазрэнне на гангрэну. Пры гэтым лекар Бабруйскай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне, не змог паставіць дакладны дыягназ.

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Летась Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

У калоніі Паліенку рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу – па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Таксама на вязня сумлення ціснуць псіхалагічна. У студзені 2017 года Amnesty International ініцыявала кампанію салідарнасці са Змітром Паліенкам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках