4 траўня 2024, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін вызначыў, як будзе весціся бухгалтарскі ўлік крыптавалют

2
Мінфін вызначыў, як будзе весціся бухгалтарскі ўлік крыптавалют

У Беларусі ўвялі «бухгалтарскую іпастась» токенаў.

Напярэдадні ўваходу ў дзеянне дэкрэта № 8 аб лічбавізацыі эканомікі Мінфін афіцыйна апублікаваў нацыянальны стандарт бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці пазіцыі «Лічбавыя знакі (токены)». Дакумент зацверджаны пастановай № 16 ад 6 сакавіка, апублікаванай Нацыянальным прававым парталам.

Дакументам вызначана, што атрыманыя арганізацыяй токены прымаюцца да бухгалтарскага ўліку ў залежнасці ад спосабу іх атрымання і меркаванага прызначэння: набытыя для ажыццяўлення засведчанымі токенамі правоў - у дэбеце рахункаў доўгатэрміновыя фінансавыя ўкладанні або кароткатэрміновыя фінансавыя ўкладанні і крэдыце рахункаў «Разлікі з рознымі дэбіторамі і крэдыторамі», «Іншыя даходы і выдаткі». Калі токены набытыя для наступнай рэалізацыі - у дэбеце рахункаў «Тавары» і крэдыце рахункаў «Разлікі з прадаўцамі і выканаўцамі» і «Даходы і выдаткі ў бягучай дзейнасці».

Здабытыя токены пройдуць у дэбеце рахунку «Гатовая прадукцыя» і крэдыце рахунку «Асноўная вытворчасць». Уласныя токены, створаныя арганізацыяй для размяшчэння, да бухгалтарскага ўліку арганізацыі не прымаюцца.

Мінфін таксама зацвердзіў падыходы да ацэнкі токенаў і распісаў, якая інфармацыя падлягае абвяшчэнню ў заўвагах да бухгалтарскай арганізацыі, якая працуе з токенамі: склад токенаў паводле іх тыпаў на канец папярэдняга года і справаздачнага перыяду; першапачатковая вартасць токенаў; сумы рэзэрваў і абавязанняў, якія ўзніклі пры размяшчэнні уласных токенаў перад уладальнікамі гэтых токенаў, на канец папярэдняга года і справаздачнага перыяду.

Нацыянальны банк таксама вызначыўся з падыходамі да крыптавалют і токенаў, дапоўніў Інструкцыю аб патрабаваннях да правілаў унутранага кантролю банкаў у сфэры прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага знішчэння, прапісаўшы ў ёй падыходы да кантролю аперацый з крыптавалютай і токенамі .

Дэкрэт № 8 аб развіцці лічбавай эканомікі ўваходзіць у дзеянне 28 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках