4 траўня 2024, Субота, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая эканоміка зазнае фазу «высокай кан'юнктуры»

Нямецкая эканоміка зазнае фазу «высокай кан'юнктуры»

«Рада мудрацоў» апублікавала прагноз росту УБП Нямеччыны.

Аб'ём унутранага брута-прадукту (УБП) Нямеччыны сёлета павялічыцца на 2,3%, галоўным чынам за кошт артыкулаў экспарту. Тым не менш, пагрозы нацыянальнай эканоміцы будуць адчувацца больш востра, чым раней. Да такой высновы прыйшла Рада эканамічных экспэртаў пры ўрадзе краіны (так званая "Рада мудрацоў"), якая апублікавала свой абноўлены фінансавы прагноз, паведамляе dw.com.

"Пасля энэргічнага росту апошніх гадоў нямецкая эканоміка зазнае фазу высокай кан’юнктуры", - адзначаюць аналітыкі. Разам з тым, на думку экспэртаў, "пазітыўныя прагнозы росту не павінны нівеліраваць той факт, што рызыкі для эканамічнага развіцця апошнім часам узмацніліся". У ліку асноўных пагроз "Рада мудрацоў" называе перамогу блока ў складзе правых папулістаў на парламенцкіх выбарах у Італіі, сумнеўны прагрэс у перамовах аб "Брэксіце", а таксама уведзеныя ЗША мыты на імпарт сталі і алюмінію. У сталеліцейнай прамысловасці Нямеччыны задзейнічаныя дзясяткі тысяч чалавек. У гэтай сувязі частка працоўных месцаў неўнікнёна апынецца пад пагрозай.

Cпіраль пратэкцыянісцкіх захадаў раскручваецца

Як адзначаюць спецыялісты, "спіраль пратэкцыянісцкіх захадаў, з усяго відаць, будзе мець відавочныя негатыўныя наступствы для сусветнай і нямецкай эканомік".

Акрамя таго, Рада эканамічных экспэртаў падкрэслівае, што ў святле станоўчай кан'юнктуры ў еўразоне і высокай інфляцыі Еўрапейскі цэнтральны банк мае "пачаць выхад з экспансіўнай манетарнай палітыкі".

Паводле звестак ЕЦБ, у краінах еўразоны да канца 2017 года знаходзілася ў абарачэнні 21,4 мільярда еўрабанкнот. Гэта амаль у тры разы больш, чым на момант увядзення еўра ў 2002 годзе.

"Рада мудрацоў" пры ўрадзе краіны была створаная ў 1963 годзе, з 2013 года старшынём з'яўляецца Крыстоф Шміт (Christoph Schmidt). Акрамя яго, у раду ўваходзяць Пэтэр Бофінгер (Peter Bofinger), Ларс Фэльд (Lars Feld), Ізабэль Шнабэль (Isabel Schnabel) і Фолькер Віланд (Volker Wieland).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках