4 траўня 2024, Субота, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень Волі маштабнай імпрэзай на Манхэтане

Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень Волі маштабнай імпрэзай на Манхэтане

Свята пачалося з буфета з беларускімі стравамі і прысмакамі.

Беларусы Нью-Ёрка пачалі святкаванне 100-х угодкаў БНР у суботу 24 сакавіка. А 12-й усе сабраліся ў Social Hall на Манхэтане, піша nn.by.

Свята пачалося з буфета з беларускімі стравамі і прысмакамі. Працавалі таксама кірмаш беларускіх сувеніраў і выстава «Ідэя БНР у ЗША».

Афіцыйная частка пачалася відэавіншаваннем Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. З прывітальным словам выступіў таксама ганаровы госць свята — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц, а доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук выступіў з экскурсам у часы стварэння БНР.

Яшчэ адна навуковая прамова 00 прафесара Уартбург-каледжа і выканаўчага дырэктара Цэнтра беларускіх даследаванняў Паўліны Сурвілы — была прысвечана вывучэнню беларускай ідэнтычнасці ў Амерыцы.

У святочным канцэрце ўзялі ўдзел музыка і кампазітар з Нью-Ёрка, лідар гурта «Літвакус» Зісл Сляповіч, выканаўцы з Беларусі Яўген Сокалаў (гурт ЗНАрок) і вядомы рэпер і кінаактор Vinsent. Арганізавалі мерапрыемства фонд Алы Орса-Рамана, фундацыя Крэчэўскаг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках