4 траўня 2024, Субота, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісарка запатрабавала тлумачэнняў ад Facebook

1
Еўракамісарка запатрабавала тлумачэнняў ад Facebook

Брусэль патрабуе ад Facebook далейшых тлумачэнняў пра выцек звестак.

Еўракамісарка ў пытаннях юстыцыі Вера Юрава абвясціла аб "жорсткіх мерах" у дачыненні да сацыяльнай сеткі Facebook, якая апынулася замешаная ў скандале з асабістымі звесткамі карыстальнікаў. "Злоўжыванне звесткамі 50 мільёнаў карыстальнікаў Facebook абсалютна непрымальнае", - заявіла Юрава ў інтэрв'ю Bild am Sonntag, апублікаваным у нядзелю, 25 сакавіка, піша DW.

Паводле звестак выдання, Юрава запатрабавала ад кіраўніцтва Facebook афіцыйнай заявы аб сітуацыі. "Я патрабую ад Facebook далейшых тлумачэнняў, да прыкладу, у якой ступені (у выніку скандалу з асабістымі звесткамі. - Рэд.) апынуліся закранутыя еўрапейскія карыстальнікі", - сказала еўракамісарка.

Урад ЗША і адказныя ўстановы запэўнілі Еўразвяз, што яны "ўспрымаюць усе абвінавачванні вельмі сур'ёзна і працуюць над падрыхтоўкай неабходных захадаў". Адначасова з гэтым "еўрапейскі адказ" павінны даць і адпаведныя ўстановы для абароны звестак у Еўропе. "Гэты скандал павінен стаць сігналам для ўсіх нас. Тое, як мы абыходзімся з асабістымі звесткамі, можа мець маштабныя наступствы", - заявіла Юрава.

Як вынікае з вынікаў апытання, апублікаваных Bild am Sonntag, 60 адсоткаў апытаных прытрымліваюцца думкі, што сацыяльныя сеткі, такія як Facebook, нясуць негатыўныя наступствы для дэмакратыі. 89 адсоткаў мяркуюць, што Facebook здольны ўплываць на палітычныя меркаванні сваіх карыстальнікаў.

Найбуйнейшы выцек у гісторыі Facebook

Некалькі гадоў назад кампанія Cambridge Analytica, звязаная з перадвыбарным штабам Дональда Трампа, скарысталася звесткамі дадатку для Facebook, які прапаноўваў карыстальнікам скласці іх псіхалагічны партрэт. Гэта дадатак усталявалі блізу 270 тысяч чалавек, перадаўшы яму сваю асабістую інфармацыю.

Пазней Cambridge Analytica паведаміла, што яна знішчыла атрыманую інфармацыю, аднак, як высветлілася, не ўсе звесткі былі выдаленыя. Мяркуецца, што падчас апошняй перадвыбарчай кампаніі ў ЗША кампанія выкарыстоўвала асабістыя звесткі часткі электарату краіны для стварэння адраснай і псіхалагічна выверанай рэкламы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках