4 траўня 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы журналіст «Белсату» Андрэй Козел

Затрыманы журналіст «Белсату» Андрэй Козел
АНДРЭЙ КОЗЕЛ
ФОТА: FACEBOOK

Журналіста забралі ў псіханеўралагічны дыспансер.

У Менску затрыманы журналіст «Белсату» Андрэй Козел, пра гэта паведамляе жонка Андрэя, журналістка тэлеканала «Белсат» Вольга Чайчыц.

Ва ўсёй краіне праходзяць прэвентыўныя затрыманні. Арыштаваныя дзясяткі актывістаў.

Нагадаем, што рэжым Лукашэнкі правёў прэвентыўныя арышты ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя БНР.

23 сакавіка гэтага года Маскоўскі суд Менска прысудзіў да 10 дзён арышту каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля.

21 сакавіка затрыманыя таксама сябры аргкамітэту акцыі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі. Максіма Вінярскага асудзілі 21 сакавіка на 10 дзён за акцыю салідарнасці з сайтам «Хартыя-97», заблакаваным у Беларусі.

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 дзён, выйдзе на волю толькі 31 сакавіка. Сіўчык таксама знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Таксама на 10 дзён асуджаны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў за правядзенне 13 сакавіка акцыі ў падтрымку «Хартыі-97».

Сёння раніцай у Мар'інай Горцы быў затрыманы паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках