25 красавiка 2024, Чацвер, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Арганізатары канцэрту мусяць адрэагаваць на масавыя арышты ў Дзень Волі

4
Зміцер Бандарэнка: Арганізатары канцэрту мусяць адрэагаваць на масавыя арышты ў Дзень Волі

Гэтага патрабуе мінімальная прыстойнасць.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Зміцер Бандарэнка, каментуючы масавыя арышты ўдзельнікаў святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі:

- Інакш і быць не магло ў краіне, якая, фактычна, акупаваная і з'яўляецца сатрапам Расеі. Для гэтай улады, як ужо казаў дыктатар, «стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі не тая падзея, якой можна ганарыцца».

Уладамі праведзеная спецаперацыя падзелу апазіцыі. Прычым, яна праведзеная паводле прынцыпу прыстойнасць і подласць, баязлівасць. Гэтая спецаперацыя ўладаў вельмі падобная на леташнюю. Адрозненне толькі ў тым, што летась гэтую папярэднюю кампанію інфармацыйнага шальмавання праводзілі дзяржаўныя СМІ. Мы памятаем публікацыі ў «Советской Белоруссии» і так званую фраў А.. Пасля шальмавання былі арыштаваныя лідары апазіцыі, у першую чаргу лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», а таксама сотні актывістаў. Гэтая кампанія папярэднічала і разгону самой акцыі 25 сакавіка 2017 года. Сёлета «ноу-хау» ўладаў заключаецца ў тым, што кампанія шальмавання супраць лідараў пратэстнай апазіцыі, лідараў БНК праводзілася праз «шасцёрак» у так званых незалежных СМІ. Але мэта тая ж самая - выклікаць негатыўную рэакцыю да сапраўдных незалежных лідараў для таго, каб іх арыштаваць і потым абгрунтаваць разгон святочных мерапрыемстваў у Дзень Волі.

Затрыманні, арышты ў рэгіёнах нават людзей, якія прадстаўляюць зарэгістраваныя партыі, якія ехалі на афіцыйна дазволенае мерапрыемства, паказваюць, што ўлада выкарыстоўвае штучны падзел для таго, каб чыніць беззаконне. Канцэрт у сённяшніх умовах нагадвае мне канцэрт у калоніі, калі зганяюць актыў, зэкаў, каб весяліць, а найбольш небяспечных адпраўляюць на час мерапрыемства ў ШІЗА, каб не дай Бог нічога не выйшла.

Захапляюся тымі людзьмі, якія прыйшлі сёння на Якуба Коласа. Дзясяткі смелых людзей адкрыта паднялі плакаты і нацыянальныя сцягі ў гонар стагоддзя БНР. У гэтай сітуацыі, мне здаецца, адзінае, што можа выратаваць рэпутацыю, сумленне арганізатараў канцэрта - гэта праява салідарнасці з дзясяткамі, а ўжо, можа быць, у гэты момант і сотнямі арыштаваных у дзень 100-годдзя БНР актывістаў і лідараў апазіцыі.

У гэтай сітуацыі трэба праяўляць салідарнасць з арыштаванымі і, магчыма, ісці альбо да Міністэрства ўнутраных спраў, альбо да турмы на Акрэсціна, каб падтрымаць таварышаў і запатрабаваць іх вызвалення. На мой погляд, гэта адзінае, што можа нейкім чынам залічыць арганізатарам канцэрта, таму што танцы на костках падчас масавых арыштаў выглядаюць, як мінімум, шызафрэнічна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках