4 траўня 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гройсман: разрыў эканамічных стасункаў з РФ зробіць Украіну мацнейшай

Гройсман: разрыў эканамічных стасункаў з РФ зробіць Украіну мацнейшай
УЛАДЗІМІР ГРОЙСМАН
ФОТА: IZVESTIA.KIEV.UA

Украінская эканоміка мае велізарны патэнцыял і яго трэба цалкам рэалізаваць.

Пастанова ўрада Украіны аб разрыве праграмы эканамічнага супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй пойдзе на карысць Украіне і зробіць яе мацнейшай, сказаў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман у інтэрв'ю тэлеканалу «Украина» 21 сакавіка, паведамляе gordonua.com.

«Менавіта Расея зрабіла абсалютна непрымальныя крокі - вайсковая агрэсія, эканамічная агрэсія, гандлёвая агрэсія. Таму мы вымушаны былі пераарыентаваць нашу эканоміку на зусім іншыя рынкі», - адзначыў ён.

Гройсман дадаў, што цяпер экспарт украінскай прадукцыі на рынкі ЕЗ, Амерыкі, Афрыкі, Азіі расце.

«Таксама трэба зразумець, што мы ад гэтых выклікаў становімся мацнейшымі», - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр Украіны дадаў, што ўкраінская эканоміка мае велізарны патэнцыял і яго трэба цалкам рэалізаваць.

Праграма эканамічнага супрацоўніцтва паміж Украінай і РФ на 2011-2020 гады была зацверджаная 7 чэрвеня 2011 года.

21 сакавіка Гройсман паведаміў, што Кабінет Міністраў разарваў праграму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках