4 траўня 2024, Субота, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскоўскай вобласці недалёка ад Каломны жыхары перакрылі дарогу

У Маскоўскай вобласці недалёка ад Каломны жыхары перакрылі дарогу

Жыхары пасёлка Першамайскі перакрылі дарогу да сметніка Валовічы.

У Маскоўскай вобласці ў пасёлку Першамайскі недалёка ад горада Каломна мясцовыя жыхары перакрылі доступ да сметніка. Пра гэта паведаміў у Facebook расейскі апазіцыйны палітык, былы дэпутат Дзярждумы РФ Дзмітрый Гудкоў.

«Жыхары перакрылі дарогу смеццявозам да сметніка Валовічы... Не толькі Валакаламск», - адзначыў ён.

Палітык падкрэсліў, што праблема са смеццем існуе ва ўсім Падмаскоўі.

«Усюды, дзе ёсць палігон, - гэта пад Каломну, дзе ў мяне дом. Пачнецца лета, прыкрыюць Ядрова - і ударыць ужо там. Ці ў Гагарыне (гэта тры гадзіны ад Масквы). Ці яшчэ дзесьці, таму што ні на якія сур'ёзныя дзеянні гэтая ўлада не здольная: мы бачылі гэта шмат разоў. Ствараць праблемы яна можа. Вырашаць - не», - распавёў Гудкоў.

21 сакавіка на смеццевым палігоне Ядрова паблізу расейскага Валакаламску адбыўся выкід серавадароду. У мясцовым упраўленні адукацыі з гэтым інцыдэнтам звязалі атручэнне трох дзясяткаў вучняў мясцовай школы №2.

Кіраўнік Валакаламску Пётр Лазараў заявіў, што становішча ў горадзе «вельмі цяжкае». У Валакаламску ўспыхнулі акцыі пратэсту ў сувязі са здарэннем. Губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вараб'ёва і кіраўніка Валакаламскага раёна Яўгена Гаўрылава, якія прыехалі наведаць дзяцей у бальніцу, сустрэлі больш за сотню жыхароў горада. Яны атачылі губернатара, выкрыкваючы «Ганьба» і «Забойца», і патрабавалі сысці ў адстаўку. Дзеці закідалі чыноўнікаў снежкамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках