4 траўня 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы павінны быць разам і падтрымліваць адзін аднаго»

6
«Мы павінны быць разам і падтрымліваць адзін аднаго»
ФОТА: SVABODA.ORG

Украінцы прыйшлі на Майдан Незалежнасці ў Кіеве павіншаваць беларусаў з юбілеем БНР.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы на Майдане Незалежнасці пачалася акцыя, прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Свабода».

Акцыю праводзяць прадстаўнікі Беларускага цэнтра «Сябры», Тактычная група «Беларусь», дабрачынная арганізацыя «Міжнародны фонд «Валошка» і рух салідарнасці «Разам».

Фото: svaboda.org

Да святкавання далучыліся блізу 100 украінцаў і беларусаў.

Падчас акцыі гучалі песні беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў на ўсходзе Украіны, Андрэя Мельнікава.

Фото: svaboda.org

Сярод удзельнікаў многія ўкраінцы адзначылі, што святкаванне стагоддзя БНР - гэта вельмі важна, бо краіна павінна быць вольнай. «Мы разам павінны быць і падтрымліваць адзін аднаго», - сказаў кіяўлянін, які адмыслова прыйшоў на акцыю.

Фото: svaboda.org

Пасля акцыі на Майдане Незалежнасці ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка Міхаіла Жызнеўскага.

Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Фото: svaboda.org
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках