4 траўня 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Кемерава загарэўся гандлёвы цэнтр

Відэафакт: У Кемерава загарэўся гандлёвы цэнтр

Загінулі чатыры дзіцяці.

У расейскім Кемерава адбыўся пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня», у выніку якога загінулі чатыры дзіцяці.

Пра гэта паведамляюць расейскія СМI са спасылкай на экстранныя службы рэгіёну.

Адзначаецца, што дзеці загінулі ад атручвання прадуктамі гарэння. Яшчэ сем чалавек пацярпелі.

Плошча ўзгарання гандлёвага цэнтра дасягнула 500 квадратных метраў. Як паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках, пажар адбыўся як раз у той частцы будынка, дзе размешчаны забаўляльны комплекс. Гараць тры з чатырох паверхаў будынка.

Таксама ёсць інфармацыя, што людзі выскоквалі з чацвёртага паверху будынка, каб выратавацца ад агню. Людзей таксама здымаюць з даху.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках